Арэшкінскія грады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэшкінскія грады
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 40 га
physical
Арэшкінскія грады
Арэшкінскія грады

Арэшкінскія грады — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Беларусі з 1997 года. Размешчаны ў Аршанскім раёне на тэрыторыі Клюкаўскага сельсавета ў квартале № 53 Клюкаўскага лясніцтва Дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы «Аршанскі вопытны лясгас».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Града — гэта вузкае, выцягнутае з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход выразна выяўленае ў рэльефе ўзвышэнне, якое ўтварылася прыкладна 15-20 тысяч гадоў таму назад у выніку выціскання адкладаў у падледавіковую паражніну (канал).

Арэшкінская града змяшчае ядро з азёрна-ледавіковага пяску, які выціснуты ў выглядзе зморшчыны і пакрыты чырвона-бурай валуннай марэннай супессю. Агульная магутнасць адкладаў складае 12 метраў. Града мае выгляд вала са стромкімі (40°) выпуклымі схіламі і роўным грэбнем.

Абсалютныя значэнні паверхні грады вагаюцца ад 180 да 187,5 метраў над узроўнем мора і да 10-12 метраў адноснай вышыні. Арэшкінская града цягнецца на 2,7 кіламетры пры шырыні 50-250 метраў і размяшчаецца сярод ледавіковых нізін, адкуль у асноўным і выціскаўся пясчаны і марэнны матэрыял.

У плане града просталінейная і адлюстроўвае кірунак руху ледавіка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гряда «Орешкинская» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 12.
  • Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. — Минск : БЕЛСЭНС, 2008. — С. 105.