Полцеўскі валун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полцеўскі валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне БеларусьПолцева, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 79 м²
physical
Полцеўскі валун
Полцеўскі валун

Полцеўскі валун — валун, геалагічны помнік рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца за 2 кіламетры на паўночны захад ад вёскі Полцева, за 1,1 кіламетр на паўночны ўсход ад усходняй ускраіны вёскі Рускі (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча помніка прыроды складае 11 м². Плошча ахоўнай зоны помніка прыроды — 79 м². Мяжой ахоўнай зоны геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Полцеўскі валун» з’яўляецца лінія, умоўна праведзеная на адлегласці 3 метраў ад мяжы гэтага помніка.

У выніку Паазёрскага абледзянення каля 300 тысяч гадоў таму перамясціўся з Аландскіх астравоў, размешчаных у Балтыйскім моры каля Швецыі. Валун няправільнай формы, бачная частка даўжынёй 4,5 м, шырынёй 2,5 м і вышынёй 1,7 м. З усходняга боку счасаны, наверсе ёсць вялікая баразна шырынёй да 15 см, глыбінёй да 10 см, са сколамі і трэшчынамі. Валун чырвона-бурага буйназярністага граніту — рапаківі, з уключэннямі крышталёў ружовага палявога шпату, малочна-белага кварцу, рагавой падманкі і мускавіту. Амаль увесь пакрыты мохам і лішайнікамі.