Пашынскае агаленне старажытных рачных адкладаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пашынскае агаленне старажытных рачных адкладаў — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчана за 150 м на паўночны ўсход ад в. Пашына Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, на левым беразе р. Дняпро. Уключае адклады позналедавікоўя паазерскага зледзянення (пяскі, жвір, галька); з'яўляецца апорным разрэзам. Ва ўступе надпоймавай тэрасы ўскрываюцца адклады, багатыя выкапнёвымі рэшткамі жывёл — косці і зубы млекакормячых (15 відаў), ракавіны малюскаў (больш за 30 відаў), якія існавалі каля 15—10 тыс. гадоў назад, калі кліматычныя ўмовы дасягнулі найбольшай суровасці і пашырылася тундравая зона. Ахоўны статус нададзены ў 1995 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]