Пашынскія валуны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Валун «Пашынскі-1»валун, помнік прыроды рэспубліканскага значэння, знаходзіцца на тэрыторыі Крапівенскага сельскага Савета 0,2 км больш на паўночны захад ад в. Пашына (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Плошча помніка – 5,3 квадратных метра, плошча ахоўнай зоны – 68,9 квадратных метра. Доўгая вось яго дасягае 2,5 м, кароткая – 2,1 м, вышыня – 1,3 м, акружнасць – 7 м, вага – 18 т. Валун прынесены ледавіком прыкладна 150 тыс. гадоў таму з тэрыторыі сучаснай Ленінградскай вобласці Расіі.

Валун «Пашынскі-2»валун, помнік прыроды рэспубліканскага значэння, знаходзіцца на тэрыторыі Крапівенскага сельскага Савета 0,5 км больш на паўночны захад ад в. Пашына. Плошча помніка – 6,5 квадратных метра, плошча ахоўнай зоны – 73,7 квадратных метра. Даўжыня яго дасягае 3,1 м, шырыня – 2,1 м, вышыня – 1,4 м, акружнасць – 8 м, вага – больш за 22 т. Валун прынесены ледавіком прыкладна 150 тыс. гадоў таму са Скандынавіі. Паверхня валуна з трэшчынамі, на ёй растуць мхі і лішайнікі.