Мядзведзеўскі камавы пагорак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мядзве́дзеўскі ка́мавы пагорак — камавы пагорак у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 500 м на паўднёвы ўсход ад в. Мядзведзева Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Пагорак вышынёй 11 м, дыяметрам 500—625 м размешчаны на забалочанай нізіне. Утварыўся каля 15—20 тыс. гадоў назад у выніку назапашвання жвіру, пяску, стужачнай гліны ў возеры паміж ледзянымі камлыгамі. Мядзведзеўскі камавы пагорак — эталонная форма рэльефу водна-ледавіковага паходжання. Ахоўны статус нададзены ў 1996 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]