Пастухоў камень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пастухоў камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992 г.) Беларусі.

Размешчаны за 500 м на поўдзень ад вёскі Варапаншчына (каля вёскі Галубоўшчына) Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Валун буйназярністага пегматытавага граніту з крышталямі ружовага палявога шпату і зернямі малочна-белага кварцу. Даўжыня валуна складае 3,8 м, шырыня 2,8 м, вышыня 1,9 м, у абводзе 9,8 м, аб'ём бачнай часткі 11 м³, маса каля 29 т.

Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. г. назад са Скандынавіі. Формаю нагадвае вялікі прас. У старажытнасці меў культавае значэнне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]