Струстаўскі валун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Струстаўскі валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, каля вёскі Струста, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць
physical
Струстаўскі валун
Струстаўскі валун
physical
Струстаўскі валун
Струстаўскі валун

Стру́стаўскі валу́н[1], валун «Вялікі камень» струстаўскі[2] — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992 года) у Беларусі. Размешчаны за 1 кіламетр на поўнач ад вёскі Струста Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, каля затокі возера Струста.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Чырвона-буры дробназярністы граніт рапаківі з крышталямі ружовага палявога шпату (авоіды 1—3 см.). Даўжыня 4,5 м, шырыня 4,4 м, вышыня 1,5 м, у абводзе 13,8 метраў, аб’ём 16 м³. Маса 42 тоны. Прынесены ледавіком каля 20—18 тысяч год назад з Аландскіх астравоў. У старажытнасці меў культавае значэнне. На верхняй пляцоўцы захаваўся надпіс «R 1780».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]