Мяжанскі валун
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Мяжа́нскі валун, або Вялікі камень мяжанскі — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 800 м на паўночным усходзе ад в. Мяжаны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Валун ружавата-шэрага граніту рапаківі з крышталямі палявых шпатаў у выглядзе авоідаў і таблічак палявога шпату, зернямі цёмна-шэрага і чорнага кварцу. Даўжыня валуна складае 3,6 м, шырыня 2,7 м, вышыня 1,4 м, у абводзе 9,4 м, аб'ём 7,2 м³, маса каля 36 т. Прынесены ледавіком каля 14—15 тыс. гадоў назад з Аландскіх астравоў у Балтыйскім моры. Ахоўны статус нададзены ў 1996 годзе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мяжанскі валун. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх