Старынскі вялікі камень
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, 2,1 км ад в. Прошкава, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць |
---|---|
Старынскі вялікі камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 2,1 км. на захад ад вёскі Прошкава Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Назва ад былога хутара Старына. Ахоўны статус нададзены ў 1996 годзе.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шаравата-жоўты гнейс з пражылкамі кварцу і палявога шпату (да 10 см.). Даўжыня 3,9 м, шырыня 1,8 м, вышыня 1,6 м, у абводзе 9,1 м, аб'ём 11,2 м³, маса 30 тон. Прынесены ледавіком 20-15 тысяч гадоў назад са Скандынавіі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.