Клюшнікаўскі пагорак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Клюшнікаўскі пагорак — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Аршанскім раёне Беларусі, размешчаны на тэрыторыі Вусценскага сельсавета за 0,5 км на захад ад вёскі Клюшнікава. Плошча помніка складае 90 га.

Гэта буйны, злёгку выцягнуты ў паўночна-ўсходнім напрамку, выразна выяўлены ў рэльефе ўзгорак шырынёй 0,7 км і даўжынёй 1,7 км. Узгорак мае авальную форму ў плане і купалападобны выгляд у рэльефе з пакатымі (8-10°) схіламі і слабавыпуклай вяршыняй. Абсалютнае значэнне вяршыні пагорка дасягае 211 м над узроўнем мора пры адноснай вышыні 32 м. Вакол узгорка сустракаюцца лагчыны, месцамі забалочаныя або занятыя далінай ракі Ключнікава.

Узгорак утварыўся прыблізна 130—150 тыс. гадоў таму назад падчас сожскага аблядзянення ў выніку выдушвання і нагнятання абломкавага матэрыялу да ледніковага краю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Холм «Ключниковский» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 12.
  • Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. — Минск : БЕЛСЭНС, 2008. — С. 107.