Валатоўка (Полацкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Валатоўка — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння, камавы ўзгорак на Беларусі. Размешчана каля паўночна-заходняй ускраіны в. Свяціца Полацкага раёна Віцебскай вобласці, недалёка ад возера Янова. У плане круглаватай формы, дыяметрам каля 100 м, узвышаецца над нізінай на 20 м. Складзены з водна-ледавіковых адкладаў: пяску, жвіру, гліны. Утварыўся ў час дэградацыі паазерскага зледзянення каля 16 тысяч гадоў назад. Валатоўка з даўніх часоў — месца святкавання Купалля. Мела сувязь са старажытнай каменнай абсерваторыяй Янова (захавалася) на паўднёва-заходнім беразе возера, з якой назіралі за Валатоўкай: калі сонца пры захадзе датыкалася да вяршыні ўзгорка, наступала самая кароткая ноч года — купальская.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]