Шавекінскі валун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шавекінскі валун
Шавекінскі валун.jpg
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне

Беларусьвёска Шавекі, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць

Плошча

65 м2

physical
Шавекінскі валун
Шавекінскі валун

Шавекінскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспублканскага значэння. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі Шавекі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, у 1,1 кіламетры на паўднёвы захад ад вёскі Куксы, у 2,5 кіламетрах на захад ад вёскі Ставіца, на заходнім схіле невялікага марэннага ўзгорка.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча помніка прыроды складае 6 квадратных метраў. Плошча ахоўнай зоны помніка прыроды – 65 квадратных метраў. Мяжой ахоўнай зоны геалагічнага помніка з'яўляецца лінія, умоўна праведзеная на адлегласці 3 метраў ад мяжы гэтага помніка.

Валун чырвона-бурага граніту, дробназярністага з уключэннямі крышталёў ружовага палявога шпату, рагавой падманкі, шэрага кварцу. Прынесены падчас паазерскага абляднення з Аландскіх астравоў. На верхняй паверхні валуна маецца характэрнае штучнае паглыбленне, якое сведчыць аб яго ранейшым культавым значэнні.

Маюцца на паверхні Шавекінскага гіганта і адбіткі куль, снарадаў, гранат.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памятники природы // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г.П. Пашков [и др.]. – Мн., 2005. – Т. 1. – С. 183-184.
  • Мароз, М. Вартавыя цішыні / М. Мароз // Герой працы (Шуміліна). – 2006. – 16 мая. – С. 3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]