Чортаў камень (Кравец)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чортаў камень (Кравец)
Вароніна. Чортаў камень (Кравец) (01).jpg
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне БеларусьВёска Вароніна, Сенненскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 62 м2
physical
Чортаў камень (Кравец)
Чортаў камень (Кравец)

Чортаў камень, або Кравец — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны на беразе р. Абалянкі за 0,5 кіламетра на захад ад вёскі Вароніна Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прынесены ледавіком з паўднёвага захаду Фінляндыі 17-20 тысяч гадоў назад у перыяд паазерскага абледзянення[1].

Чортаў камень і рака Абалянка

Па форме нагадвае паралелепіпед, нахілены на поўдзень[1]. Складзены з чырвона-бурага граніту рапаківі. Даўжыня валуна складае 10,2 м, шырыня — 6,0 м (1,7 м у зямлі), вышыня — 2,7 м (з улікам падземнай часткі — каля 4 метраў)[2]. Аб'ём — каля 130 кубічных метраў, вага — 340 тон[1]. Чортаў камень з'яўляецца другім па велічыні валуном у Беларусі пасля Вялікага Каменя (Шумілінскі раён)[1].

Легенда[правіць | правіць зыходнік]

Паводле адной з легенд, у балоце, што знаходзіцца побач, жылі чэрці, якія любілі пажартаваць над п'янымі мужыкамі. Яны заводзілі мужыкоў у балота да каменя, тыя думалі, што дабраліся да ўласнай печы, распраналіся і лажыліся спаць на камені. Прачнуўшыся, яны ніяк не маглі зразумець, як ён сюды патрапілі, а чэрці ж рагочуць у хмызняку[2][3].

Паводле іншай легенды, пад гэтым каменем жыў чорт, які займаўся краўцоўскай справай. Ён шыў адзенне сялянам, а тыя разлічваліся з ім пятакамі. Нібыта адбіткі тых пятакоў i цяпер можна ўбачыць на камяні[2]. Аднойчы дрэнны чалавек вырашыў паджартаваць над чортам, кінуў на камень палатно і папрасіў сшыць «ні тое, ні сёе». На другі дзень з'явілася на камені, нешта незразумелае: адзін рукаў у падоле, іншы на спіне, а галаву няма ўва што прасунуць. З тых часоў пакрыўдзіўся чорт і адмовіўся шыць[4].

Яшчэ адна легенда распавялае пра тое, што адзін умелы кравец заганарыўся сваім майстэрствам і вырашыў працягваць сваю працу нават у Вялікдзень. Бог пакараў яго, ператварыўшы ў камень, які з той пары называюць Кравец[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / А. К. Карабанаў, В. Ф. Вінакураў, Л. У. Дучыц і інш. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — 235 с.