Мосарскі камоід
Выгляд
Мосарскі пагорак, Мосарскі камоід — камоід, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Беларусі. Размешчаны на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Камоід купалападобны, плоскавяршынны, гляцыяін’екцыйны; Вышыня складае 25 м, дыяметр 750 м. Утварыўся каля 15—20 тысяч гадоў назад у выніку выціскання пяску, суглінку, гліны ў поласць нерухомага або слабарухомага лёду. Мосарскі пагорак — тыповая форма рэльефу для Беларускага Паазер’я. Ахоўны статус нададзены ў 1996 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вінакураў В. Ф. Мо́сарскі паго́рак (камо́ід) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 524. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх