Плігаўскі валун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плігаўскі валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, в. Плігаўкі 2, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 44 м²
physical
Плігаўскі валун
Плігаўскі валун

Плігаўскі валун — адзін з найбольш буйных валуноў Беларусі, даўжыня бачнай часткі доўгай восі складае 7,2 метры. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Знаходзіцца за 0,45 км на поўдзень ад галоўнай вуліцы Плігавак 2, за 3,6 км на паўночны ўсход ад Залужжа, за 2,4 км на поўнач ад Юрава, за 50 метраў на поўнач ад высакавольтнай лініі электраперадачы, пасярод рэчышча Чарніцы.

Ахоўная тэрыторыя[правіць | правіць зыходнік]

Плошча помніка — 44 м², плошча ахоўнай зоны помніка прыроды — 116 м². Мяжа ахоўнай зоны геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Плігаўскі валун» — умоўная лінія на адлегласці 3 метраў ад краёў самога помніка.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Валун светла-карычневага дробназярністага граніту з уключэннем крышталёў ружовага палявога шпату, шэрага кварцу і рэдкіх крышталёў біятыту, рагавой падманкі і іншых мінералаў. Дадзены валун прынесены з тэрыторыі Скандынавіі падчас паазерскага аблядзянення.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання, у даўніну па Чарніцы, у рэчышчы якой ляжыць Плігаўскі валун, праходзіў водны гандлёвы шлях. Паблізу валуна было вялікае аднайменнае паселішча Чарніца, якое пазней перайменавалі на Сіроціна. У сярэднявеччы мясцовасць была густанаселенае і заможная, без дарог водны шлях быў асноўным для гандлю.[1]

Гандляры з Сіроціна спускаліся на лодках па Чарніцы да Обалі, па ёй падымаліся ўверх па цячэнні да Усысы і па гэтай рацэ ішлі на вёслах да Гарадка — старажытнага паселішча ў рэгіёна. Уніз па Обалі даплывалі да Дзвіны, гандлявалі ва Уле, Полацку, Дрысе, Мядзелі, Браславе, Лагойску, Гародні. Таксама хадзілі паўночным шляхам да Себежа і Ноўгарада. Гандлявалі мёдам, воскам, льном і льнянымі вырабамі, пянькой і футрам. Завозілі ж вырабы з жалеза, медзі, дубу, грабу, тлушч цюленяў, маржовую косць.[1]

Паводле падання, Плігаўскі валун перашкаджаў гандлярам, бо ляжаў сярод рэчышча і выступаў над вадою амаль на два сажні, аб яго можна было разбіць лодку, таму ў вялікую ваду пры камені ставілі вартавых, а на ім самым па начах палілі вогнішча.[1]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі