Старадворскі валун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Старадворскі валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, каля в. Стары Двор, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць
physical
Старадворскі валун
Старадворскі валун

Старадворскі валун — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння (з 1992 г.). Знаходзіцца за 400 метраў на паўднёвы ўсход ад вёскі Стары Двор Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шэры дробназярністы граніт. Даўжыня 3,8 м, шырыня 2,2 м, вышыня 0,5 м. у абводзе 9 метраў, аб'ём 2,2 м³. Маса каля 6 тон. Прынесены ледавіком 20—18 тысяч гадоў таму са Скандынавіі. На верхняй пляцоўцы захаваліся 7 паглыбленняў дыяметрам 4—5 см, глыбінёй 0,5—2 см, якія зроблены чалавекам 2—2,5 тысячы гадоў таму. Размеркаванне паглыбленняў нагадвае люстраную выяву сузор'я Вялікай Мядзведзіцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).