Чортаў камень (Забор’е)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чортаў камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 0,5 кіламетра на захад ад вёскі Забор'е Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі[1].

Даўжыня валуна складае 4,7 м, шырыня — 3,3 м[1], бачная вышыня – 1,3 м, а з улікам заглыбленай часткі 1,8 м[2]. Маса бачнай часткі каля 40[3] тон. Складзены з светла-ружовага буйназярністага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату[3].

Валун прынесены 20—17 тыс. гадоў таму з наваколляў сучаснага горада Выбарг (Ленінградская вобласць Расіі)[3].

Зноскі

  1. а б Помнікі гісторыі і культуры Сенненскага раёна(недаступная спасылка)
  2. Помнікі прыроды і Ахоўваемыя тэрыторыі(недаступная спасылка)
  3. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]