Багушэвіцкі камень з рыбкамі
![]() | |
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, паблізу ад вёскі Багушэвічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць |
---|---|
Багушэвіцкі камень з рыбкамі — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца паблізу ад вёскі Багушэвічы (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць), за 0,5 км на захад ад хутара Пацэвічаў.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Валун ружовага граніту памерамі 1,95 х 1,5 м, вышынёй 1,3 м, які мясцовыя жыхары называюць камень «з рыбкамі». Такая назва дадзена, відаць, таму, што на бакавой роўнядзі валуна знаходзіцца ўключэнне (ксеналіт) іншай паводле саставу пароды — шэрага гнейсу і ў выглядзе пляскатага эліпса (0,85 х 0,25 м). Частка гнейсу разбурылася, у выніку чаго і ўтварылася паглыбленне, у верхняй частцы якога выступае яшчэ адзін эліпс меншых памераў. Магчыма, што прыродныя рысы гэтага ксеналіту былі яшчэ падпрацаваны рукой чалавека так, каб яго відарыс больш нагадваў рыбу.
Легенда[правіць | правіць зыходнік]
Лічыцца, што гэтую выяву стварылі французы ў 19 стагоддзі з мэтай адзначыць месца захавання яшчэ аднаго скарбу. Паводле падання, большая з гэтых рыбак (эліпсаў) паказвае напрамак, дзе знаходзіцца тое месца і адлегласць да яго, меншая — глыбіню, на якой закапаны скарб.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вінакураў, В.Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В.Х. Вінакураў, Л.У. Дучыц, Э.А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б.І. Сачанка [і інш.] ; маст. А.М. Хількевіч. – Мн., 1995. – С. 29-30.