Баі за Амдурман (з 2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Баі за Амдурман (2023))
Баі за Амдурман (з 2023)
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023)
Дата з 15 красавіка 2023
Месца Амдурман і наваколлі
Статус працягваецца
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана Сілы аператыўнай падтрымкі

Баі за Амдурман — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за Амдурман, горад-спадарожнік Хартума.

2023 год[правіць | правіць зыходнік]

Вясна[правіць | правіць зыходнік]

У першы дзень бакі ўжывалі цяжкае ўзбраенне[1], а суданскія ВПС абстрэльвалі пазіцыі паўстанцаў. У розных раёнах жыхары чулі артылерыю[2].

17 красавіка над Амдурманам заўважаны знішчальнікі[3]. Тут САП уварваліся ў раёны Бейт Аль-Маль і Шарыя аз-Заім аль-Азхары. Мяцежнікі адкрылі агонь з зенітных гармат па ваенным самалёце суданскай арміі, што выклікала паніку сярод мясцовых жыхароў[4].

Раніцай 20 красавіка, як паведамілі мяцежнікі, яны адбілі напад арміі на свае пазіцыі, збіўшы пры гэтым два верталёты[5]. На наступны дзень адбыліся абстрэлы і перастрэлкі[6].

23-га чысла ў горадзе пад авіяналёт трапіла калона з французскімі грамадзянамі, якіх суправаджалі байцы САП. Паводле паўстанцаў, самалёт яны збілі, але замежнікі вымушаны былі бегчы да свайго пасольства[7]. Пазней французскі бок заявіў, што падчас здарэння паранены 1 вайсковец[8].

25 красавіка, паводле паведамленняў мясцовых крыніц, у Амдурмане вёўся моцны артылерыйскі агонь[9].

10 мая жыхары заявілі, што ў грабніцу Махдзі трапілі снарады, а на лівійскім базары адбыліся масавыя рабаванні[10]. 13 мая бакі абмяняліся абвінавачваннямі ў нападзе на царкву, у выніку якога пацярпелі пяць чалавек, уключаючы святара[11].

21 мая паведамлялася аб новых авіяўдарах у Амдурмане[12]. 22 мая паведамлялася аб баях вакол ваеннага шпіталя Алія і на поўдзень ад горада, недалёка ад мяжы са штатам Белы Ніл, вакол невялікага аэрапорта[13]. 24 мая байцы Дагала заявілі аб крушэнні самалёта праціўніка[14].

Лета[правіць | правіць зыходнік]

2 чэрвеня паведамлялася аб артылерыйскім абстрэле вакол офіса суданскага тэлебачання ў Амдурмане[15].

8 ліпеня ад 22 да 31 чалавек загінулі ў выніку авіяўдару УСС па раёне Дар-эс-Салам[16]. 13 ліпеня загінулі яшчэ 34 грамадзянскія асобы[17]. 15 ліпеня падчас удара дрона па бальніцы Алія загінулі пяцёра. Улады заявілі аб датычнасці прыхільнікаў Дагала[18][19].

24 ліпеня 15 чалавек загінулі ў выніку абстрэлаў УСС жылых кварталаў[20]. 25 ліпеня падчас новых абстрэлаў загінулі прынамсі 18 мірных жыхароў[21].

4 жніўня пяць чалавек былі забітыя ўдарам ракеты паўстанцаў[22]. 8 жніўня УСС абвясцілі, што яны правялі буйную аперацыю ў Амдурмане[23][24]. Сутыкненні зафіксаваны ў раёне Аброф[25]. Адбыліся бамбардзіроўкі, якія разбурылі большую частку Старога горада[26].

31 жніўня САП атакавалі лагер СпП УСС на паўночным захадзе Амдурмана[27].

Восень[правіць | правіць зыходнік]

4 верасня 25 чалавек загінулі ў баях у Амдурмане[28]. 5 верасня ў выніку абстрэлу УСС загінулі 32 чалавекі[29]. 12 верасня пад абстрэлам паўстанцаў загінулі 17 чалавек[30]. 28 верасня САП абстралялі транспартную станцыю Альджарафа на поўначы горада, у выніку чаго 10 чалавек загінулі і 11 атрымалі раненні[31].

1 кастрычніка ў ходзе баёў загінула 9 чалавек[32].

5 кастрычніка пры абстрэлах раёна Карары 11 чалавек загінулі і 90 пацярпелі[33].

9 кастрычніка тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу бальніцы Ан-Наў[34].

4 лістапада 15 чалавек загінулі пры абстрэлах САП рынка ў Карары[35].

11 лістапада быў разбураны мост Шамбат, які злучаў Хартум-Бахры і Амдурман. Бакі абвінавацілі ў здарэнні адзін аднаго[36].

12 лістапада 12 чалавек загінулі пры чарговых абстрэлах Карары[37].

Зіма[правіць | правіць зыходнік]

4 снежня чацвёра загінулі пры трапленні артылерыйскага снарада[38].

11 снежня пад абстрэламі на паўночным захадзе горада забіты 37 чалавек[39].

2024 год[правіць | правіць зыходнік]

9 студзеня 2024 года войскі Дагала пачалі наступленне ў Амдурмане з мэтай аб’яднаць свае групоўкі ў раёнах Карары і Махандзісін[40]. 14 студзеня прыхільнікі Бурхана аднавілі кантроль над раёнамі Аль-Умда і Аль-Абасія[41]. 17 студзеня ўрадавыя вайскоўцы забілі лекара (мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён быў афіцэрам разведкі САП)[42]. 28 студзеня байцы Дагала заявілі, што збілі беспілотнік іранскай вытворчасці Qods Mohajer-6[43].

16 лютага падраздзяленні войск Бурхана з поўначы Амдурмана злучыліся з абложанай штаб-кватэрай інжынернага корпуса УСС у раёне Аль-Таўра[44]. На наступны дзень у горад прыбылі атрады групоўкі «Рух за справядлівасць і роўнасць»[45].

25 лютага УСС заявілі, што атачылі паўстанцаў у штаб-кватэры суданскага тэлебачання[46]. На наступны дзень армія Бурхана аднавіла кантроль над раёнам Аброф[47].

12 сакавіка УСС заявілі, што вярнулі кантроль над штаб-кватэрай Суданскай нацыянальнай радыёвяшчальнай карпарацыі ў Амдурмане[48]. 14 сакавіка войскі Бурханазаявілі, што адбілі мост Вад аль-Башыр[49]. Улады краіны таксама паведамілі аб затрыманні 14 паўднёвасуданцаў, абвінавачаных ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку САП[50]. 20 сакавіка ў выніку баёў пашкоджаны храм суфійскага лідара шэйха Хасана аль-Фаціха Карыбулы ў раёне Вад Нубаві[51]. 27 сакавіка паўстанцы заявілі, што аднавілі кантроль над мостам Вад аль-Башыр[52].

Зноскі

  1. Al-Arabiya correspondent: Clashes with heavy weapons between the army and the Rapid Support Forces in Omdurman
  2. صدام بين الجيش السوداني والدعم السريع.. وضربات جوية, 15 April 2023
  3. ‘Heavy artillery’ being used in Khartoum: AJ correspondent (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 17 красавіка 2023.
  4. СБР Судана ворвались в район Бейт аль-Маль в городе Омдурман
  5. Sudan's RSF says it has downed army helicopters (англ.). www.bbc.com. Праверана 20 красавіка 2023.
  6. "Fighting continuing in Khartoum despite RSF ceasefire call". Aljazeera [брытанская англійская]. 2023-04-21. Праверана 2023-04-21.
  7. Convoy carrying French national attacked: RSF (англ.). www.aljazeera.com (23 красавіка 2023). Праверана 23 красавіка 2023.
  8. France evacuated 538 people, Macron says (англ.). www.aljazeera.com (25 красавіка 2023).
  9. Sporadic gunfire in Khartoum despite new truce
  10. "Unprecedented battles and looting in Sudan - residents". BBC. Праверана 10 May 2023.
  11. "Khartoum under bombardment as Sudan's rivals talk". Reuters [англійская]. Праверана 15 May 2023.
  12. Salih, Zeinab Mohammed (2023-05-21). "Sudan conflict: Army fights to keep Wadi Saeedna airbase, residents say". BBC [англійская]. Праверана 2023-05-22.
  13. Salih, Zeinab Mohammed (2023-05-22). "It felt like an earthquake - Sudan resident on fighting". BBC [англійская]. Праверана 2023-05-22.
  14. Plett Usher, Barbara (2023-05-24). "Fighter plane crashes in Sudanese city - reports". BBC [англійская]. Праверана 2023-05-24.
  15. Hamilton, Richard (2023-06-02). "Gunfire around state TV building in Sudan capital - reports". BBC [англійская]. Праверана 2023-06-02.
  16. "Sudan conflict: Air strike kills at least 22 in Khartoum". BBC [англійская]. 8 July 2023. Праверана 9 July 2023.
  17. "SITUATION REPORT - HORN OF AFRICA No. 462 - 13 July 2023" (PDF). EEPA [англійская]. 2023-07-13. Праверана 2023-07-06.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)
  18. "Sudan Violence Rages As Paramilitaries Deny Darfur War Crimes". Barron's [англійская]. 16 July 2023. Праверана 17 July 2023.
  19. "Sudan army returns for talks in Jeddah as war enters fourth month". Aljazeera [англійская]. 15 July 2023. Праверана 16 July 2023.
  20. "Shelling continues in Sudan capital, 15 killed in Omdurman". Radio Dabanga. 26 July 2023. Праверана 26 July 2023. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2023. Праверана 26 ліпеня 2023.
  21. "SITUATION REPORT - HORN OF AFRICA No. 466 - 27 July 2023" (PDF). EEPA [англійская]. 2023-07-13. Праверана 2023-07-27.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)
  22. "Sudan war: airstrikes on Republican Palace, civil servants await salaries while oil ministry raises fuel prices". Radio Dabanga [англійская]. 7 August 2023. Праверана 7 August 2023.
  23. Sudan war: shelling in Omdurman kills 20, two dead in Nyala (англ.). Radio Dabanga (9 жніўня 2023). Праверана 9 жніўня 2023.
  24. Fierce clashes engulf Omdurman as Sudanese Army and RSF collide (англ.). Sudan Tribune (8 жніўня 2023). Праверана 8 жніўня 2023.(недаступная спасылка)
  25. Lisa. Airstrikes in Sudan capital, forced evacuations continue (англ.). Dabanga Radio TV Online (8 жніўня 2023). Праверана 8 жніўня 2023.
  26. "Sudan conflict: Call for gravediggers in Omdurman as fighting intensifies". BBC News [брытанская англійская]. 2023-08-09. Праверана 2023-08-17.
  27. Battles continue in Sudan, at least 4,8 million people fled their homes (англ.). Radio Dabanga (1 верасня 2023). Праверана 1 верасня 2023.
  28. Hemedti: ‘RSF does not seek control over Sudan but will fight on to the last soldier’ (англ.). Radio Dabanga (6 верасня 2023). Праверана 7 верасня 2023.
  29. At least 32 civilians killed in Sudan army strikes: Activists (англ.). Aljazeera (6 верасня 2023). Праверана 7 верасня 2023.
  30. Air strikes kill dozens in Nyala as Sudan violence escalates in Darfur (англ.). France 24 (13 верасня 2023). Праверана 13 верасня 2023.
  31. 10 civilians killed in artillery shelling by RSF in Omdurman(нявызн.). Sudan Tribune (29 верасня 2023). Праверана 29 верасня 2023.
  32. At least ten die in airstrikes on residential areas in Sudan capital (англ.). Radio Dabanga (2 кастрычніка 2023). Праверана 2 October 2023.
  33. Jeffery, Jack. Artillery fire has killed 11 people and wounded 90 in a major Sudanese city, aid group says (англ.). Associated Press (7 кастрычніка 2023). Праверана 7 October 2023.
  34. Sudan: three civilians killed in hospital bombardment (англ.). Africanews (9 кастрычніка 2023). Праверана 9 October 2023.
  35. At least 15 killed in artillery shelling of Omdurman market (англ.). Sudan Tribune (4 лістапада 2023). Праверана 6 November 2023.
  36. Sudanese army accuses RSF of destroying strategic bridge in the capital (англ.). Sudan Tribune (11 лістапада 2023). Праверана 11 лістапада 2023.
  37. RSF-SAF clashes continue in Khartoum and North Korfodan states (англ.). Radio Dabanga (14 лістапада 2023). Праверана 15 лістапада 2023.
  38. SAF-RSF battles continue in Sudan capital (англ.). Radio Dabanga (5 снежня 2023). Праверана 7 снежня 2023.
  39. 37 killed in Omdurman shelling as Khartoum airstrikes increase (англ.). Radio Dabanga (12 снежня 2023). Праверана 14 снежня 2023.
  40. Sudanese army renews airstrikes on RSF in Khartoum, gains ground in Omdurman. Sudan Tribune (10 студзеня 2024).
  41. Sudanese army bombs RSF positions in White Nile State. Sudan Tribune (14 студзеня 2024).
  42. Sudan’s anti-war coalition to participate in IGAD Summit (англ.). Sudan Tribune (17 студзеня 2024). Праверана 18 January 2024.
  43. RSF down ‘Iranian-made drone’ in Sudan capital (англ.). Sudan Tribune (29 студзеня 2024). Праверана 30 January 2024.
  44. Sudanese army breaks siege of Omdurman’s Corps of Engineers (англ.). Sudan Tribune (16 лютага 2024). Праверана 17 February 2024.
  45. Justice and Equality Movement troops arrive in Omdurman (англ.). sudanwarmonitor.com.
  46. Sudanese army encircles RSF in Omdurman Radio TV building. Sudan Tribune (25 лютага 2024).
  47. Missiles kill seven in ongoing Sudan capital battles, army regains control of Abrof. Radio Dabanga (26 лютага 2024).
  48. Sudan's army says it took control of national radio and television HQ. Reuters (12 сакавіка 2024).
  49. Sudanese army captures strategic Wad al-Bashir bridge in Omdurman. Sudan Tribune (15 сакавіка 2024).
  50. Sudanese army captures South Sudanese mercenaries in Omdurman. Sudan Tribune (15 сакавіка 2024).
  51. Omdurman mosque fire sparks controversy: Sudanese army blames RSF. Sudan Tribune (20 сакавіка 2024).
  52. Sudan war: RSF-Minawi forces clash in Omdurman. Radio Dabanga (28 сакавіка 2024).