Стрыгінскі сельсавет
Стрыгінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярозаўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Стрыгінь |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 112 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Стрыгі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Стрыгінь.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Совінскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Совіна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Стрыгінскі, цэнтр перанесены ў вёску Стрыгін[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стрыгінскага сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Стрыгінь. 26 лютага 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высокаўскага сельсавета.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1416 чалавек[3], з іх 96,8 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1112 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 16. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.