Рагоўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Рагоўскае)
Рагоўскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,8 м
Даўжыня 1,71 км
Шырыня 0,59 км
Плошча 0,6 км²
Аб’ём 0,00668 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,37 км
Найбольшая глыбіня 28,1 м
Сярэдняя глыбіня 11,1 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,27—0,285 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 99,6 км²
Упадаюць Лукомка
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Рагоўскае возера (Беларусь)
Рагоўскае возера
Рагоўскае возера
Рагоўскае возера (Віцебская вобласць)
Рагоўскае возера
Рагоўскае возера
Map

Раго́ўскае во́зера — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 1 км на поўнач ад вёскі Варашкі.

Плошча паверхні возера 0,6[1] км². Даўжыня 1,71[1] км, найбольшая шырыня 0,59 км, даўжыня берагавой лініі 4,37 км. Найбольшая глыбіня 28,1[1] м, сярэдняя 11,1 м. Аб’ём вады ў возеры 6,68 млн м². Плошча вадазбору 99,6 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны на захадзе вышынёй 18—24 м, на поўначы і паўночным усходзе 9—10 м, на ўсходзе і поўдні возера 4—5 м. Берагавая лінія звілістая на ўсходзе возера. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. На ўсходзе возера берагі вышынёй да 0,2 м. Зона мелкаводдзя вузкая. Шырыня яе 5—15 м, на ўсходзе да 35—40 метраў. Дно возера пясчанае да глыбіні 2—3 м (на ўсходзе і поўначы да глыбіні 4—6 м). Да глыбіні 5—10 метраў дно выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — гліністым ілам.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. На поўдні ў Рагоўскае возера ўпадае рака Лукомка, на поўначы выцякае пратока ў возера Астраўкі. Надводная прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці 5—35 м ад берага і да глыбіні 1,7—2 м. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3—4 м.

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, сом[1], лінь, плотка, краснапёрка, рапушка[1] і іншыя віды рыб. Сустракаюцца ракі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Богдзель І. І. Рагоўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богдзель І. І. Рагоўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Рагоўскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 202. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29, 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]