Восіп Максімавіч Бадзянскі
Восіп Максімавіч Бадзянскі | |
---|---|
укр.: Осип Максимович Бодянський | |
| |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка (12 лістапада) 1808[1] ці 3 (15) лістапада 1808[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 (18) верасня 1877[2][1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | паэт, гісторык, перакладчык, пісьменнік, гісторык літаратуры |
Навуковая сфера | філалогія, славяназнаўства |
Месца працы | Маскоўскі ўніверсітэт |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік |
Міхаіл Качаноўскі , Мікалай Надзеждзін |
Вядомыя вучні |
Аляксандр Гільфердзінг , Марын Дрынаў , Аляксандр Катлярэўскі , Аляксандр Дзювернуа , Апалон Майкаў |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Во́сіп Максі́мавіч Бадзя́нскі (руск.: Осип Максимович Бодянский, укр.: О́сип (Іосип, Йосип) Макси́мович Бодя́нський[4]; 12 лістапада (31 кастрычніка) 1808 (паводле іншых дадзеных 3 [15] лістапада 1808[5]), м. Варва, Лохвіцкі павет, Палтаўская губерня, Расійская імперыя — 18 (6) верасня 1877[5], Масква, Расійская імперыя) — украінскі і расійскі[6][7][8][9][10][11] вучоны: філолаг, гісторык, археограф[12], адзін з першых славістаў у Расіі[5][13], пісьменнік, перакладчык, рэдактар, выдавец старажытнарускіх, старажытнаславянскіх літаратурных і гістарычных помнікаў[14], фалькларыст, украінскі паэт-рамантык[15].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гады вучэння
[правіць | правіць зыходнік]Восіп Максімавіч Бадзянскі нарадзіўся 12 лістапада 1808 года ў сям’і сельскага святара[5][14][15].
Сярэднюю адукацыю Восіп атрымаў у Палтаўскай семінарыі, якая знаходзілася ў Пераяславе, дзе асвоіў сучасныя і стараславянскую мовы, вывучыў сербскую мову[15]. Вялікае ўражанне на юнака зрабіў зборнік сербскіх песень Вука Караджыча, пад уплывам якога ён пачаў збіраць украінскія песні[15]. Падчас вучобы выявіў у бібліятэцы Пераяслаўскага сабора літаратурны помнік XVI стагоддзя — «Перасопніцкае евангелле » (1556—1561 гадоў), якое перадаў у семінарскую бібліятэку[15]. Пазней яго набыла бібліятэка Палтаўскага гістарычнага музея (цяпер захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. Вярнадскага ў Кіеве)[15]. У цяперашні час, на гэтым Евангеллі, разам з Канстытуцыяй, прымаюць прысягу прэзідэнты Украіны[16].
Па заканчэнні семінарскага курса ў 1831 годзе[14] і пасля звальнення з духоўнага ведамства[13] паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, дзе скончыў курс па славесным аддзяленні філасофскага факультэта[12][14].
Ва ўніверсітэце Бадзянскі збліжаецца з Мікалаем Станкевічам[5], удзельнічае ў філасофска-літаратурным гуртку, заснаваным Станкевічам[14][15].
Працуе пад кіраўніцтвам прафесараў Міхаіла Качаноўскага і Мікалая Надзеждзіна[5]. Пад уплывам Міхаіла Максімовіча працягвае займацца зборам і даследаваннем украінскіх песень[15].
У часопісе «Московский наблюдатель» у 1831 годзе (у № 15—16) з’яўляюцца першыя друкаваныя працы Бадзянскага[17].
У кастрычніку 1832 года Бадзянскі знаёміцца з Мікалаем Гогалем. Паміж імі завязваюцца блізкія сяброўскія адносіны, якія падтрымліваюцца да самай смерці Мікалая Васільевіча[18]. У 1833 годзе ў часопісе «Молва» Надзеждзіна апублікаваны яго раннія вершы на ўкраінскай мове. Яны не адрозніваліся паэтычнай дасканаласцю і не прынеслі асаблівай славы Бадзянскаму.
Пад кіраўніцтвам Качаноўскага публікуе сваю першую навуковую працу — «О мнениях касательно происхождения Руси», у якой аспрэчвае гіпотэзу нармандскага паходжання Русі, за якую атрымаў ступень кандыдата славесных навук па заканчэнні ўніверсітэта ў 1834 годзе[5][15] (у 1835 годзе гэта праца друкуецца ў «Сыне отечества и Северном архиве»[15]).
У гэтым жа годзе ім апублікаваныя дзве рэцэнзіі ў часопісе «Телескоп» і артыкул пра творы Р. Ф. Квіткі-Аснаўяненкі у складзе «Учёных записок Московского университета».
З ранніх гадоў ён быў цесна звязаны з украінскай культурай, для якой шмат зрабіў сам, збіраючы ўкраінскія песні, яго збор налічваў каля 8 тысяч песень.
У 1835 годзе Бадзянскі публікуе два зборнікі, прысвечаныя ўкраінскаму фальклору: «Малороссийские вирши» (пад псеўданімам Бода-Варвынец) і зборнік украінскіх народных казак ва ўласным паэтычнай перакладанні «Наськы украиньскы казкы» (пад псеўданімам Запорозьця Иська Матырынки)[18][19].
У гэтым жа годзе Восіп Бадзянскі пакідае заняткі мастацкай літаратурай і канцэнтруецца выключна на навуковых працах.
Навуковая і выкладчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]На працягу 1835—1837 гадоў Бадзянскі выкладае латынь і гісторыю[12] у Другой Маскоўскай гімназіі[15].
Абараніў магістарскую дысертацыю «О народной поэзии славянских племён», ён стаў у 1837 годзе першым у Расіі магістрам славесных навук[5][15] (славянскіх гаворак)[12][14]. Дысертацыя была перакладзена на чэшскую, сербскую, нямецкую і італьянскую мовы[15].
З 1837 года член Маскоўскага таварыства гісторыі і старажытнасцей[14][15].
Пасля гэтага Бадзянскі адправіўся ў навуковую камандзіроўку за мяжу для падрыхтоўкі да прафесарскага звання[12] і правёў 1837—1842 гады ў асноўным на славянскіх тэрыторыях тагачасных Прусіі, Аўстрыі, а таксама ў Італіі, шмат часу працаваў у Вене, Будапешце і Празе[18].
У паездцы займаўся даследаваннямі як у свецкіх, так і ў манастырскіх зборах[18]. Усталёўвае асабістыя кантакты з тагачаснымі дзеячамі славянскай навукі і культуры (Людэвітам Гаем , Вацлавам Ганкам, Вукам Караджычам, Ернеем Копітарам, Янам Коларам, Юнгман і іншымі)[18].
За мяжой у Празе па рэкамендацыі М. П. Пагодзіна Бадзянскі знаёміцца з П. І. Шафарыкам, працуе пад яго кіраўніцтвам[5]. Вярнуўшыся ў Расію, публікуе творы Шафарыка ва ўласным перакладзе на рускую мову[18].
Справаздача аб замежнай паездцы была аформлена ў «Донесении г. министру народного просвещения магистра Московского университета Иосифа Бодянского из Праги» (Журнал министерства народного просвещения, 1838. Т. 18. С. 392—404), а таксама знайшла адлюстраванне ў артыкуле «О древнейшем свидетельстве, что церковно-книжный язык есть славяно-булгарский» (Там жа. 1843. Т. 38. С. 130—168), дадатак якога ўтрымліваў знойдзены Бадзянскім у Вроцлаве спіс XVI ст. Падання Храбра Чарнарызца[18].
У час знаходжання за мяжой Бадзянскі сабраў значную бібліятэку выданняў XIII—XIX стагоддзяў, якая налічвала амаль 3 тысячы кніг. У прыватнасці яна ўтрымоўвала працы чэшскага навукоўца Ёсефа Даброўскага , славацкага філолага Антона Берналака, сербскага лінгвіста Вука Караджыча, а таксама слоўнікі, хрэстаматыі, буквары славянскіх моў, зборнікі, перыядычныя выданні, так і творы па гісторыі, геаграфіі і славянаграфіі[15]. У 1843 годзе частка гэтай бібліятэкі была набыта Маскоўскім універсітэтам і ў цяперашні час захоўваецца ў яе фондах[20]. Выдадзены каталог гэтай калекцыі — Славянская учебная библиотека О. М. Бодянского: Кат./ Сост. Л. Ю. Аристова. М.: Издательство МГУ, 2000. 336 с.
Па вяртанні ў 1842 годзе ў Маскву заняў кафедру гісторыі і літаратуры славянскіх гаворак у Маскоўскім універсітэце[5][12].
У 1842 годзе[21] становіцца экстраардынарным прафесарам Маскоўскага універсітэта, а з 1847 года — ардынарным прафесарам[14].
Яшчэ да ад’езду за мяжу Бадзянскі займаўся выкладаннем латыні. Авалодаўшы за мяжой чэшскай, польскай і славацкай мовамі, ён выкладаў іх па вяртанні на радзіму студэнтам Маскоўскага ўніверсітэта[14][15], дапаўняючы практычныя заняткі вывучэннем агульнай гісторыі славянскіх народаў, славянскай археалогіі (курс «Славянские древности»).
У 1844 годзе Бадзянскі пазнаёміўся з Тарасам Шаўчэнкам[18]. У далейшым Восіп Максімавіч падтрымліваў Тараса Рыгоравіча і высока цаніў яго творчасць, абараняючы у тым ліку і перад Гогалем.
З 1845 года становіцца сакратаром Імператарскага таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх пры Маскоўскім універсітэце[12][15].
У гэтым званні выдаваў (1846—1848 і 1858—1877) «Чытанні» гэтага таварыства, якія пад яго рэдакцыяй сталі выданнем перыядычным, якое аказала істотны ўплыў на расійскае гістарычнае мовазнаўства.
У 23-х кнігах «Чытання», выдадзеных ім з 1846 па 1848 гады, Бадзянскі апублікаваў шмат старажытных помнікаў рускай і славянскай пісьменнасці, гэта «Прение митрополита Даниила с Максимом Греком», «Прение Даниила со старцем Вассианом», «Грамматическое исследование русского языка» Юрыя Крыжаніча, «Летопись Пустынского монастыря», а таксама шмат сваіх арыгінальных і перакладных артыкулаў.
У чэрвеньскай кнізе «Чытанняў» 1848 года Бадзянскі надрукаваў пераклад сачынення англійскага пасла ў Маскве Джыльса Флетчэра «О государстве русском» (1591), у якім распавядалася пра Расію канца XVI стагоддзя часоў Івана IV Грознага[12][14][15].
Імператар Мікалай I угледзеў у гэтай кнізе «абразлівыя для Расіі, рускіх манархаў і рускай царквы водгукі», за што ён распарадзіўся адхіліць Бадзянскага ад сакратарскіх абавязкаў[14].
Вучоны павінен быў пакінуць Маскву і адправіцца выкладаць у Казанскі ўніверсітэт (1848). Выданне «Чытанняў» было таксама спынена. Але Бадзянскі адмовіўся ад пераезду ў Казань, яго нежаданне заняць гэта месца стала прычынай звальнення яго ў адстаўку 2 студзеня 1849 года[13].
Гады сталасці
[правіць | правіць зыходнік]Амаль праз год — 22 снежня[13] 1849 года В. М. Бадзянскі быў зноў прызначаны ў ранейшым званні ў Маскоўскі ўніверсітэт на прафесуры[12][15].
У гэтыя гады ён збліжаецца з колам маскоўскіх славянафілаў і з С. Ц. Аксакавым , многія інтарэсы аб’ядноўваюць яго з землякамі: М. В. Гогалем, Т. Р. Шаўчэнкам і М. А. Максімовічам.
Пасля свайго адхілення і да 1855 года Бадзянскі нічога не выдаваў, засяродзіўшыся на прафесуры[13], і толькі ў гэтым годзе выйшла яго доктарская дысертацыя «О времени происхождения славянских письмён»[5][12][15], якая да гэтага часу захавала значэнне даведачнага выдання[5].
У 1854 годзе Бадзянскі становіцца членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук[14][15].
У 1857 годзе ён выступае з артыкуламі ў славянафільскай газеце братоў Аксакавых «Молва»[14].
З 1858 года ён зноў быў абраны сакратаром Маскоўскага таварыства гісторыі і старажытнасцей[17][22] і рэдактарам «Чтений ОИДР»[14].
У іх па-ранейшаму друкавалася шмат матэрыялаў і даследаванняў па рускай гісторыі, напрыклад, «Жыціе Барыса і Глеба »[14], «Жыціе Феадосія Пячэрскага»[14], матэрыялы пра дзейнасць Кірыла і Мяфодзія[14], «Собрание великорусских песен» І. В. Кірэеўскага .
З 1859 года да пераходу да М. Н. Каткова ў 1861 годзе Бадзянскі загадваў таксама друкарняй Маскоўскага ўніверсітэта[14].
У 1864 годзе здзейсніў другую паездку за мяжу, падчас якой пабываў у Дуброўніку, Празе, Вене, Баутцэне[15].
У гэты час у «Чтениях общества истории и древностей Российских» былі надрукаваны першакрыніцы XVII — XVIII стст., якія адносяцца да гісторыі паўднёвай Расіі і Украіны (Густынскі летапіс, «Летапіснае апавяданне пра Малую Расію» А. Рыгельмана , «Гісторыя пра данскіх казакаў» і многае іншае).
У 1868 годзе прафесарская дзейнасць Бадзянскага была спынена[14]. Прычынай гэтаму сталі выступленні Бадзянскага ў абарону ўніверсітэцкага Статута 1863 года і ўніверсітэцкай аўтаноміі, накіраваныя супраць Міхаіла Каткова і Паўла Лявонцьева . Вучоны выйшаў на пенсію ў званні заслужанага прафесара[15].
Пакінуўшы кафедру, Бадзянскі працягвае навуковую працу, збірае і выдае помнікі славянскай пісьменнасці («Кирилл и Мефодий. Собрание памятников, до деятельности святых первоучителей и просветителей славянских племен относящихся», т. 1—2, 1863—66; «Паннонское житие Кирилла. Списки 13—16», 1873; и другие)[12].
Вядомы рускі славіст І. І. Сразнеўскі так ацаніў працу Бадзянскага:
«Не шмат было ў нас такіх самаадданых дзеячаў, якім быў Бадзянскі; нельга не прызнаваць яго заслуг, як заслуг важных, годных падзякі агульнай». |
Да ліку іншых яго заслуг трэба прылічыць наладжванне сувязей рускіх славістаў з заходнеславянскімі славістамі (Ф. Палацкі, Л. Суравецкі, Шафарык) і дзеячамі культуры (Л. Гай, В. Ганка, Вук Караджыч, Е. Копітар, Я. Колар, Й. Юнгман).
Але В. Бадзянскі як навуковец меў і заганы. Здаралася, што тэксты, публікацыяй якіх ён займаўся, былі недастаткова вывераныя. Напрыклад, ён стаў ініцыятарам выдання несумненнай гістарычнай фальсіфікацыі пад назвай «Гісторыя русаў ». Яе аўтарам неабгрунтавана лічыўся архіепіскап свяціцель Георгій (Каніскі).
Памёр 18 верасня 1877 года ў Маскве[13] і пахаваны ў Новадзявочым маскоўскім жаночым манастыры побач з Дзювернуа, Пагодзіным, Буслаевым і іншымі калегамі.
Уклад ва ўкраінскае мовазнаўства
[правіць | правіць зыходнік]Бадзянскі з’яўляецца заснавальнікам параўнальнага вывучэння ўкраінскай і іншых славянскіх моў. У яго творах прыводзіцца абгрунтаванне самабытнасці ўкраінскай мовы, даследуецца яе гісторыя, фанетыка і граматыка. Бадзянскі адстойваў фанетычныя прынцыпы пабудовы ўкраінскага правапісу, выступаў за нармалізацыю ўкраінскай літаратурнай мовы на аснове палтаўскага дыялекту[23].
Уклад у беларускае мовазнаўства
[правіць | правіць зыходнік]Збіраў беларускія народныя песні, даследаваў мову «Бібліі» Ф. Скарыны, беларускую ананімную паэму «Энеіда навыварат»[21].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- 2 сакавіка 2009 года ўказам Прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі Уладзіміру Мельнічэнку[24] за кнігу «На славу нашей преславной Украины. Тарас Шевченко и Осип Бодянский»[25] была прысуджана Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі[26].
Псеўданімы
[правіць | правіць зыходнік]У сваёй літаратурнай і навуковай дзейнасці Бадзянскі выкарыстоўваў наступныя псеўданімы[27]:
- Бода-Варвынец;
- Бода-Варвынец, А.;
- Дальберг О. Варвинский;
- Запорозец Исько Матырынка;
- Мастак, И.;
- Муций Сцевола;
- О. Б.;
- Радушин, Е.;
- N.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар
[правіць | правіць зыходнік]- 1833 год — Малороссийские вирши. Москва[18].
- 1835 год — Наськы украинськы казки. Москва[18].
- 1835 год — О мнениях касательно происхождения Руси.// «Сын отечества». № 37-39[18]
- 1835 год — Рассмотрение различных мнений о древнем языке северных и южных руссов. Москва[18].
- 1837 год — О народной поэзии славянских племён. Москва[18].
- 1855 год — О времени происхождения СЛАВЯНСКИХ ПИСЬМЕН. Сочинение О. Бодянского. Москва, В университетской типографии. Перавыдана ў 2007 годзе.[18]
- 1856 год — Новые открытия в области глаголицы. Москва[18].
- 1857 год — Кирилл и Мефодий. Москва[18].
- 1891 год — Выдержки из дневника О. М. Бодянского // Сб. ОЛРС. Москва[18].
- 1897 год — Мои воспоминания. Москва[18].
- 1905 год — Письма к Вячеславу Ганке из славянских земель. Варшава[18].
- 1905 год — Из бумаг О. М. Бодянского // ЧОИДР. № 2[18].
- 2006 год — О. М. Бодянский. Дневник 1852—1857.
Перакладчык
[правіць | правіць зыходнік]- 1837 год — «Славянские древности» Павел Шафарык. // М., 1837—1848. 2 т[18].
- 1843 год — «Славянское народонаселение» Павел Шафарык. // Москвитянин. 1843. № 1, 3, 5; ряд статей[18]
- 1845 год — «Критико-историческая повесть временных лет Червонной или Галицкой Руси» Зубржицкий.
Выдавец
[правіць | правіць зыходнік]- 1846 год — ИСТОРИЯ РУСОВ ИЛИ МАЛОЙ РОССИИ. Сочинение Георгия Конисского, архиепископа Белоруского. Москва, в университетской типографии.
- 1858 год — Источники малороссийской истории, собранные Д. Н. Бантышем-Каменским, и изданные О. Бодянским. Москва, в университетской типографии.
- 1863—1866 годы — Кирилл и Мефодий. Собрание памятников, до деятельности святых первоучителей и просветителей славянских племен относящихся", т. 1—2.
- 1873 год — Паннонское житие Кирилла. Списки 13—16.
- Житие Бориса и Глеба
- Житие Феодосия Печерского
Зноскі
- ↑ а б в г Бодянский, Осип Максимович // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IV. — С. 223–224.
- ↑ а б в А. Бороздин Бодянский, Осип Максимович // Русский биографический словарь — СПб.: 1908. — Т. 3. — С. 161–166.
- ↑ Бодянский Осип Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Гл. напр., «Іська Бодянський» (Письмо к Т. Шевченко от 9 июля 1844 года. Москва), «І. Бодянський» (Письмо к Т. Шевченко от 25 октября 1844 года, там жа), «Осип Максимович» і «Його високоблагородію Осипу Максимовичу Бодянському» (Коллективное письмо от Т. Шевченко и П. Кулиша).
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Большая советская энциклопедия. Третье издание. «Советская энциклопедия». 1969—1978 гг. В 30 томах.
- ↑ Українська мова. Енциклопедія. Київ, видавництво Українська Енциклопедія ім. Бажана, 2004 год, ISBN 966-7492-19-2. Стр. 57: «… укр. і рос. філолог, фольклорист, історик, перекладач, …».
- ↑ Бороздина, Полина Андреевна (декан филологического факультета ВГУ) НИКОЛАЙ ИЛЬИЧ СТОРОЖЕНКО: К вопросу о русско-украинских культурных связях // Вестник ВГУ. Серия Гуманитарные науки. 2002. № 2. Стр. 54: «Эта мечта возникла под влиянием русского и украинского филолога-слависта О. М. Бодянского, которого он знал с детства.».
- ↑ «200 лет со дня рождения Осипа Бодянского, выдающегося украинского филолога, слависта, этнографа и фольклориста» (укр.: «200 р. від дня народження Йосипа Бодянського, визначного українського філолога, славіста, етнографа та фольклориста», цытуецца паводле Календарь памятных дат 2008—2010 гг.(недаступная спасылка) (укр.: Календар пам’ятних дат 2008 – 2010 рр.), Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко)
- ↑ П. А. Бороздина НИКОЛАЙ ИЛЬИЧ СТОРОЖЕНКО: К вопросу о русско-украинских культурных связях // Вестник Воронежского государственного университета № 2, 2002 г. (ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2014. Праверана 30 студзеня 2013.
- ↑ ГРИГОРАШ НАТАЛЯ ДЕМ’ЯНІВНА. УКРАЇНСЬКА ЛІТЕРАТУРОЗНАВЧА БОЛГАРИСТИКА ХІХ — СЕРЕДИНИ ХХ СТ.: СТАНОВЛЕННЯ, МЕТОДОЛОГІЧНІ ЗАСАДИ. Автореферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата філологічних наук Архівавана 24 студзеня 2021.
- ↑ З успамінаў Рыгора Данілеўскага: «я получил от старого своего знакомого, покойного московского профессора О. М. Бодянского, записку, в которой он извещал меня, что один из наших земляков-украинцев /…/ В назначенный час я отправился к О. М. Бодянскому /…/ Он встретил меня словами: „Ну, земляче, едем; вкусим от благоуханных, сладких сотов родной украинской музыки“.» (Цытуецца паводле артыкула Мікалая Галоўкіна, Одны Родзінай Гоголь в Москве.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Кондрашов Н. А. О. М. Бодянский. М., 1956.
- ↑ а б в г д е Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. 1907—1909 гг. Второе издание в 4-х томах.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Котляревский А. А., О. М. Бодянский, Соч., т. 2, СПб., 1889; Кондрашов Н. А., О. М. Бодянский, М., 1956; Булахов М. Г., Восточнославянские языковеды. Биобиблиографический словарь, т. 1, Минск, 1976.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц Календар знаменних та пам’ятних дат. 12 ЛИСТОПАДА. НЕВТОМНИЙ РАТАЙ УКРАЇНСЬКОЇ НИВИ. До 200-річчя від дня народження О. М. Бодянського. Архівавана 14 снежня 2009. На официальном сайте парламентской библиотеки Украины.
- ↑ Пересопницьке Євангеліє Архівавана 28 кастрычніка 2006.
- ↑ а б Статья А. К. Бороздина об О. М. Бодянском в «Русском биографическом словаре А. А. Половцова»
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х Статья Бодянский на «Православной Энциклопедии под редакцией Патриарха Московского и всея Руси Кирилла (электронная версия)»
- ↑ . Вісарыён Бялінскі у «библиографическом известии» адзначыў «Наськы украинськы казкы» наступнымі словамі: «Второе из этих сочинений отличается самым чистым малороссийским языком, который совершенно недоступен для нас, москалей, и потому лишает нас возможности оценить его по достоинству. Мы слышали, что это произведение есть плод отдыха человека, посвятившего себя занятию науками, и написано без всяких авторских претензий, как то доказывает приложенный к нему эпиграф:
Як у нас, як у нас — песни да казкы:
Послухайте, добры люды, а вашой ласкы…
есть, наконец, усердное и посильное приношение своей родине, как то свидетельствует простое, но поэтическое посвящение: „Матери моій ридненькіи, неньце старенькій, коханій, любій Украине“» (цытуецца паводле «Сочинений Основьяненко», Белинский Виссарион Григорьевич, 1840). - ↑ Научная библиотека МГУ Редкие книги и рукописи Архівавана 7 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Бодянский Осип Максимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 68. — 737 с.
- ↑ Энциклопедический словарь Брокгауза и Эфрона
- ↑ Бодянський Осип (Йосип) Максимович // Українська мова. Енциклопедія. Київ, видавництво Українська Енциклопедія ім. Бажана, 2004 год, ISBN 966-7492-19-2. Стр. 57
- ↑ Український простір у Москві: Презентація книги Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ укр.: «На славу нашої преславної України: Тарас Шевченко і Осип Бодянський». - М.: ОЛМА Медиа Групп, 2008. — 560 с.(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Президента Украины № 117/2009. О присуждении Национальной премии Украины имени Тараса Шевченко.
- ↑ Масанов И. Ф , «Словарь псевдонимов русских писателей, учёных и общественных деятелей». В 4-х томах. — М., Всесоюзная книжная палата, 1956—1960 гг.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]
|
|
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1808 годзе
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў Лохвіцкім павеце
- Памерлі 18 верасня
- Памерлі ў 1877 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Маскве
- Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся 6 верасня
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Філолагі Расійскай імперыі
- Гісторыкі Расійскай імперыі
- Перакладчыкі Расійскай імперыі
- Славісты Расіі
- Выкладчыкі Другой Маскоўскай гімназіі
- Выкладчыкі МДУ
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Мемуарысты Расійскай імперыі
- Славісты
- Русісты