Вялікая сямёрка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вялікая васьмёрка)
Перайсці да: рух, знайсці
Вялікая сямёрка
Дзяржавы-члены G7 і Расія, якая была выключана ў 2014 годзе.
     дзяржавы-члены G7     былыя члены (Расія)      Крым (тэрыторыя са спрэчным статусам)

Flag of Canada.svg Канада
Прэм'ер-міністр: Стывен Харпер
Flag of France.svg Францыя
Прэзідэнт: Франсуа Аланд
Flag of Germany.svg Германія (старшыня ў 2015 годзе)
Канцлер: Ангела Меркель
Flag of Italy.svg Італія
Старшыня Савета міністраў: Матэа Рэнцы
Flag of Japan.svg Японія
Прэм'ер-міністр: Сіндза Абэ
Flag of Russia.svg Расія (членства прыпынена)
Прэзідэнт: Уладзімір Пуцін
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Прэм'ер-міністр: Дэвід Кэмеран
Flag of the United States.svg ЗША
Прэзідэнт: Барак Абама
Flag of Europe.svg Еўрапейскі саюз
Старшыня савета: Дональд Туск
Старшыня Камісіі: Жан-Клод Юнкер

Вялікая сямёрка, Група сямі (англ.: Group of Seven, G7) — міжнародны клуб, які аб'ядноўвае ўрады найбольш магутных індустрыяльна развітых краін: ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, Германія, Расія, Канада, Італія з мэтай развязання канфліктаў між імі (вырашэння праблем іх узаемадзеяння) і каардынацыі іх вонкавай і унутранай палітыкі (найперш эканамічнай).

«Вялікая шасцёрка» ўзнікла на нарадзе кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Францыі, ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ, Італіі і Японіі ў Рамбуе 15-17 лістапада 1975. У 1976 «шасцёрка» ператварылася ў «сямёрку», прыняўшы ў свой склад Канаду, а на працягу 19912002 паэтапна (па схеме «7+1») ператворана ў «васьмёрку» з удзелам Расіі.

Фармальным абгрунтаваннем стварэння G8 — было тое, што ў вузкім коле, больш-менш аднародных краін (з «рынкавай эканомікай», магутнай індустрыяй і ліберальнай дэмакратыяй) будзе прасцей прыходзіць да узгодненых рашэнняў, чым двумстам дзяржавам прадстаўленым у ААН з усёй іх разнастайнасцю узроўню развіцця (а значыць — і бягучых патрэб), ідэалогіі, інтарэсаў і увасабляючага іх палітычнага ладу. Рэальнай прычынай — адмова улічваць інтарэсы «дробных», «малаважных», «неўплывовых», «недаразвітых» краін, і імкненне вырашаць сусветныя праблемы аднаасобна — ва ўласных інтарэсах, навязваючы уласныя рашэнні астатнім праз моц уласных эканомік (падмацаваны пры магчымасці вайсковым ціскам, дыпламатычным і культурным уплывам) як «самадаўлеючую рэальнасць». Ідэяй аб'яднання было тое, што эканамічная моц — здольная кіраваць светам адна — без уліку чалавечага патэнцыялу, моўнай і культурнай разнастайнасці, свядомасці (дзяржаў і іх урадаў).

Група васьмі можа разглядацца як папярэднік сусветнага урада (папярэднік недэмакратычны, у адрозненне ад ААН, своеасаблівай «палатай нацый-лордаў»), ці як адзін з інстытутаў такога ураду (поруч з МВФ, Сусветнага банку (МБРР), Сусветнай гандлёвай арганізацыі, ЮНЭСКА, ААН і інш.)

Няздольнасць вырашыць праблемы глабальнай эканомікі вузкім колам была заўважаная у час фінансавых крызісаў канца 1990-х. І усвядомленае — як няўлік новых растучых эканомік. Гэта прымусіла шукаць падтрымкі іншых дзяржаў (якія традыцыйна залічваліся да недаразвітых (англ.: underdeveloped, руск.: развивающихся). Дзеля гэтага давялося прызнаць неабходнасць улічваць іхнія меркаванні і стварыць пляцоўку, дзе гэтыя меркаванні маглі б быць агучаныя. Такой пляцоўкай стала новаствораная Групы дваццаці (G20), якая стала прывадным рамянём палітыкі Вялікай васьмёркі (у галіне фінансавага і эканамічнага рэгулявання) і сродкам узгаднення яе з дадатковай групай дзяржаў, абраных Вялікай васьмёркай. Прынцып адбору пры гэтым — застаўся ранейшы: эканамічны моц (з уласнай характарыстыкі П20 «У сукупнасці, G20 прадстаўляе 90 % сусветнага валавога нацыянальнага прадукту, 80 % сусветнага гандлю (уключаючы гандаль унутры ЕС) і дзве траціны насельніцтва свету.»[1])

У 1997—2014 гадах у працы групы на роўных правах з іншымі членамі ўдзельнічала Расія, а само аб'яднанне называлася «Групай васьмі» (англ.: Group of Eight, G8), аднак пасля далучэння Крыма да Расіі яе членства ў клубе было прыпынена.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]