Перайсці да зместу

Група дваццаці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Група дваццаці
па-англійску: Group of Twenty

     Дзяржавы-ўдзельніцы      Іншыя дзяржавы Еўрасаюза

     Дзяржавы-госці
Абрэвіятура G20
Тып арганізацыі гаспадарчая
Афіцыйныя мовы англійская
Кіраўнікі
Сцяг Аргенціны Маўрысіа Макры
Заснаванне
Дата заснавання 26 верасня 1999
Колькасць членаў 19 краіна[1] і 2 арганізацыя[1]
Член у 19 дзяржаў і Еўрапейскі Саюз
Папярэднік Група сямі
g20.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

G20, Група дваццаці (афіцыйна: англ.: Group of Twenty Finance Ministers and Central Bank Governors) — фармат міжнародных нарад міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў, якія прадстаўляюць 20 эканомік: 19 найбуйнейшых нацыянальных эканомік і Еўрапейскі саюз (ЕС), прадстаўлены Дзяржавай-старшынёй Савета Еўрапейскага саюза (акрамя тых выпадкаў калі краіна-старшыня з’яўляецца сябрам Вялікай васьмёркі і такім чынам ужо прадстаўлена ў G20). Акрамя таго, звычайна на сустрэчах G20 прысутнічаюць прадстаўнікі Міжнароднага Валютнага Фонду і Сусветнага Банка.

У сукупнасці, G20 прадстаўляе 90 % сусветнага валавога нацыянальнага прадукту, 80 % сусветнага гандлю (уключаючы гандаль унутры ЕС) і дзве траціны насельніцтва свету.

З’яўляецца форумам для супрацоўніцтва і кансультацый па пытаннях, якія адносяцца да міжнароднай фінансавай сістэмы. Да 2008 года група не праводзіла самітаў на вышэйшым узроўні, яе асноўнай формай дзейнасці былі штогадовыя сустрэчы на ​​ўзроўні міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў.

Была створана ў адказ на фінансавыя крызісы канца 1990-х і ўсведамленне таго, што краіны з рыначнай эканомікай, якія развіваюцца, не былі адэкватна прадстаўлены ў сусветных эканамічных абмеркаваннях і прыняцці рашэнняў.

26 верасня 1999 года міністры фінансаў і старшыні галоўных банкаў Вялікай васьмёркі запрасілі на першую сустрэчу Групы дваццаці 15-16 снежня ў Берліне (Германія) сваіх калег з Еўрапейскага Саюза і 12 іншых буйных дзяржаў: Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Інданезія, Індыя, Кітай, Мексіка, Паўднёвая Афрыка, Паўднёвая Карэя, Расія, Саудаўская Аравія і Турцыя. Прычынай паслужыла патрэба ў пераадоленні наступстваў Азіяцкага фінансавага крызісу 1997 года[2]. 15 лістапада 2008 года ў Вашынгтоне (ЗША) адбылася першая сустрэча Групы дваццаці на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. У 2009—2010 гадах кіраўнікі дзяржаў Групы дваццаці збіраліся на нараду двойчы на год.

19 чэрвеня 2012 года на сустрэчы ў Лос-Кабасе (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія, Мексіка) Група дваццаці ўхваліла вылучэнне звыш $450 млрд у Міжнародны валютны фонд на пераадоленне гаспадарчых забурэнняў[3]. У 2017 годзе на ўдзельнікаў Групы дваццаці прыпадала 85% валавога прадукту свету, 66% насельніцтва Зямлі, 75% міжнароднага гандлю і 80% інвестыцый у свеце[4].

  1.  Аргенціна
  2.  Аўстралія
  3.  Бразілія
  4.  Вялікабрытанія
  5.  Германія
  6.  Еўрапейскі Саюз
  7.  ЗША
  8.  Інданезія
  9.  Індыя
  10.  Італія
  11.  Канада
  12.  Кітай
  13.  Мексіка
  14.  Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
  15.  Расія
  16.  Рэспубліка Карэя
  17.  Саудаўская Аравія
  18.  Турцыя
  19.  Францыя
  20.  Японія
Сходы кіраўнікоў дзяржаў[5]
Дата ДзяржаваГорадСтаршыня
30 лістапада — 1 снежня 2018 АргенцінаБуэнас-АйрэсМаўрысіа Макры
7-8 ліпеня 2017 ГерманіяГамбургАнгела Меркель
4-5 верасня 2016 КітайХаньчжоу (правінцыя Чжэцзян)Сі Цзіньпін
15-16 лістапада 2015 ТурцыяСерык (правінцыя Анталья)Рэджэп Эрдаган
15-16 лістапада 2014 АўстраліяБрысбен (штат Квінсленд)Тоні Эбат
5-6 верасня 2013 РасіяСанкт-ПецярбургУладзімір Пуцін
18-19 чэрвеня 2012 МексікаСан-Хасэ-дэль-Каба (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія)Феліпэ Кальдэрон
3-4 лістапада 2011 ФранцыяКаны (рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг)Нікаля Сарказі
11-12 лістапада 2010 Паўднёвая КарэяСеулЛі Мён Бак
26-27 чэрвеня 210 КанадаТаронта (правінцыя Антарыа)Стывен Харпер
24-25 верасня 2009 ЗШАПітсбург (штат Пенсільванія)Барак Абама
2 красавіка 2009 ВялікабрытаніяЛондан (Англія)Гордан Браўн
15 лістапада 2008 ЗШАВашынгтон (акруга Калумбія)Джордж Уокер Буш
Ранейшыя сустрэчы міністраў[6]
Дата ДзяржаваГорадСтаршыня
17-18 лістапада 2007 Паўднёвая АфрыкаКлейнмонд (Заходнекапская правінцыя)Трэвар Мануэль
18-19 лістапада 2006 АўстраліяМельбурн (штат Вікторыя)Стывен Цімс
15-16 кастрычніка 2005 КітайПекінЦзінь Жэньцын
19-21 лістапада 2004 ГерманіяБерлінГанс Эйхель
26-27 кастрычніка 2003 МексікаМарэлія (штат Мічаакан)Франсіска Хіль-Дыяс
22-23 лістапада 2002 ІндыяНью-ДэліЯсвант Сінгх
16-17 лістапада 2001 КанадаАтаваПол Марцін
24-25 кастрычніка 2000 КанадаМанрэаль (правінцыя Квебек)Пол Марцін
15-16 снежня 1999 ГерманіяБерлінГанс Эйхель

Зноскі

  1. 1 2 https://www.international.gc.ca/world-monde/international_relations-relations_internationales/g20/index.aspx?lang=eng Праверана 16 студзеня 2026.
  2. Частыя пытанні(англ.). Група дваццаці. 2018. Праверана 6 сакавіка 2018.
  3. Коратка // Звязда : газета. — 21 чэрвеня 2012. — № 118 (27233). — С. 1. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  4. Што такое G20(англ.). Група дваццаці. 2018. Праверана 6 сакавіка 2018.
  5. Папярэднія сходы(англ.). «Група дваццаці». 2018. Праверана 6 сакавіка 2018.
  6. Сустрэчы міністраў фінансаў «G20» (афіцыйныя дакументы)(англ.). Весткавы асяродак «G20» пры Таронтаўскім універсітэце (Канада). 2018. Праверана 6 сакавіка 2018.