Атнянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Атнянка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213150
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244808156
Атнянка на карце Беларусі ±
Атнянка (Беларусь)
Атнянка
Атнянка (Магілёўская вобласць)
Атнянка

Атня́нка[1] (трансліт.: Atnianka, руск.: Атнянка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Размешчана за 25 км на захад ад Магілёва, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж палініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўнач мяжуе з лесам. На захадзе цячэ р. Жыварэзка (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Вендараж і далей па шашы Магілёў — Бабруйск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў 1654 годзе як вёска ў складзе маёнтка Княжыцы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага пры ейнай перадачы лідскім харунжым Янам Курчом з жонкай Барбарай (з Друцкіх-Сакалінскіх; атрымала Княжыцы ў спадчыну ад першага мужа, князя Юрыя Галоўчынскага) у заставу Гераніму Бучацкаму-Твароўскаму[2].

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1785 годзе вёска ў складзе маёнтка Журавец Магілёўскага павета, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 года ў Вендаражскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні, сядзіба Атнянка (яна ж Бялеўшчына). Побач знаходзілася аколіца Атнянка.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь».

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Вендараж» (цэнтр — в. Вендараж).

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 81, с. 143

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]