Бяляўшчына (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бяляўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213150
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244808006
Бяляўшчына на карце Беларусі ±
Бяляўшчына (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Бяляўшчына (Магілёўскі раён)
Бяляўшчына (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Бяляўшчына (Магілёўскі раён)

Бяля́ўшчына[1] (трансліт.: Bialiaŭščyna, руск.: Белявщина) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Размешчана за 20 км на захад ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны, на ўсход мяжуе з лесам. На поўдні цячэ р. Альхоўка (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Вендараж і далей па шашы Магілёў — Бабруйск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў 1654 годзе як фальварак у складзе маёнтка Княжыцы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага пры ягонай перадачы лідскім харунжым Янам Курчом з жонкай Барбарай (з Друцкіх-Сакалінскіх; атрымала Княжыцы ў спадчыну ад першага мужа, князя Юрыя Галоўчынскага) у заставу Гераніму Бучацкаму-Твароўскаму[2]. У 1777 годзе вёска Бяляеўшчына ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1785 годзе сяльцо ў складзе маёнтка Журавец Магілёўскага павета, уласнасць памешчыка. Два памешчыкі мелі ў вёсцы ў 1862 годзе 161 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 года ў Вендаражскай воласці Магілёўскага павета.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.

З 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя газеты «Камунар Магілёўшчыны».

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Вендараж» (цэнтр — в. Вендараж).

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 81, с. 143

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]