Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь
| Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| | |
| Гады існавання | з 20 сакавіка 1992 года па цяперашні час |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
| Уваходзіць у | Узброеныя сілы |
| Тып | Від узброеных сіл |
| Колькасць | 11 700 (2023)[1] |
| Дыслакацыя | |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | генерал-маёр Аляксандр Мікалаевіч Нікіцін |
Сухапу́тныя во́йскі Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.
У Рэспубліцы Беларусь Сухапутныя войскі з’яўляюцца самым шматлікім і рознабаковым па баявым складзе відам Узброеных Сіл. Яны валодаюць вялікай агнявой і ўдарнай магутнасцю, высокай манеўранасцю і самастойнасцю.
Сухапутныя войскі прызначаны для вырашэння задач па адбіццю ўдараў праціўніка і яго разгрому ў выпадку развязвання ім агрэсіі. Выкарыстоўваючы абаронныя магчымасці, Сухапутныя войскі ў стане эфектыўна весці барацьбу з наземным і паветраным праціўнікам ва ўзаемадзеянні з Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.
Сухапутныя войскі складаюцца з родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Роды войскаў і спецыяльныя войскі ў залежнасці ад характару задач, якія яны выконваюць, маюць уласцівыя ім узбраенне, ваенную тэхніку і арганізацыю.
Для вырашэння баявых задач Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе механізаваныя злучэнні, ракетныя войскі і артылерыю, воінскую СПА, спецыяльныя войскі, часці і ўстановы тылавога і тэхнічнага забеспячэння.
Задачы Сухапутных войскаў
[правіць | правіць зыходнік]У мірны час:
[правіць | правіць зыходнік]- падтрыманне баявога патэнцыялу, баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў кіравання, злучэнняў, воінскіх часцей і ўстаноў Сухапутных войскаў на ўзроўні, які забяспечвае адбіццё нападу лакальнага маштабу;
- забеспячэнне пераводу войскаў з мірнага на ваенны час ва ўстаноўленыя тэрміны для выканання задач па адбіццю агрэсіі суперніка;
- нясенне баявога дзяжурства вылучанымі сіламі і сродкамі;
- падрыхтоўка органаў кіравання і войскаў да вядзення баявых дзеянняў і выканання іншых задач у адпаведнасці з іх прызначэннем;
- стварэнне і ўтрыманне запасаў узбраення, ваеннай тэхнікі і матэрыяльных сродкаў у аб’ёмах, якія забяспечваюць гарантаванае рашэнне задач, якія стаяць перад Сухапутнымі войскамі;
- удзел у ліквідацыі наступстваў аварый, катастроф і стыхійных бедстваў;
- падтрыманне на высокім узроўні маральна-псіхалагічнага стану асабовага складу.
У ваенны час:
[правіць | правіць зыходнік]- выкананне задач па плану стратэгічнага разгортвання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
- лакалізацыя (спыненне) магчымых ваенных канфліктаў, адбіццё агрэсіі праціўніка боегатовымі ў мірны час часцямі Сухапутных войскаў, а пры неабходнасці — з адмабілізаваннем злучэнняў і часцей;
- адбіццё нападу ў любых умовах стратэгічнай абстаноўкі як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзнікаў;
- правядзенне сумесна з ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (пры ўдзеле узброеных сіл краін СНД, якія падпісалі Дагавор аб калектыўнай бяспецы) абарончых і контрнаступальнай аперацый па разгрому агрэсара;
- нанясенне паражэння праціўніку і стварэнне перадумоў да спынення ваенных дзеянняў;
- фарміраванне і падрыхтоўка рэзерваў, папаўненне страт войскаў у асабовым складзе, узбраенні і ваеннай тэхніцы па спецыяльнасцях і наменклатуры Сухапутных войскаў.
Аснову Сухапутных войскаў складаюць аператыўныя групіроўкі на Заходнім і Паўночна-заходнім аперацыйных накірунках, якія здольны ва ўмовах мірнага часу выканаць задачы па лакалізацыі і нейтралізацыі ўзброенага канфлікту, а пры неабходнасці весці лакальную вайну, забяспечваючы своечасовае аператыўна-стратэгічнае разгортванне ўсіх Узброеных Сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы .
Арганізацыйна Сухапутныя войскі складаюцца з аператыўных групіровак войскаў, злучэнняў, воінскіх часцей родаў войскаў і спецыяльных войскаў, навучальных і іншых воінскіх часцей.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Міністэрствам абароны і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўных камандавання: Заходняе (польскі кірунак, штаб у Гродна) і Паўночна-Заходняе (прыбалтыйскі кірунак, штаб у Барысаве), а таксама асобныя воінскія часткі.
Колькасць асабовага складу Сухапутных войскаў па стану на 2022 год — 11.7 тыс. чалавек[2].

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкавання
[правіць | правіць зыходнік]| Шэўрон | Назва фарміравання | Месца дыслакацыі | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| Цэнтральны камандны пункт УС |
г. Мінск | ||
| 361-я асобная база аховы і абслугоўвання Мінабароны РБ |
г. Мінск | Структура: батальён аховы, 2 аўтамабільных батальёна па абслугоўванню Мінабароны і рухомых пунктаў кіравання | |
| 465-я ракетная брыгада |
г. Асіповічы | Тактычны / аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Точка» або «Точка-У» | |
| 51-я Аршанская змяшаная артылерыйская група |
г. Асіповічы | ||
| 336-я рэактыўная артылерыйская брыгада |
г. Асіповічы | 300-мм 12-ствольная РСЗА «Смерч» | |
| 188-я гвардзейская Наўгародская інжынерная брыгада |
г. Магілёў | ||
| 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён |
г. Мінск | Пошук і пахаванне астанкаў ваеннаслужачых ВС СССР, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі | |
| Кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл |
аг. Калодзішчы | ||
| Узорна-паказальны аркестр УС РБ |
г. Мінск |
Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Заходняга аператыўнага камандавання
[правіць | правіць зыходнік]| Шэўрон | Назва фарміравання | Месца дыслакацыі | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 6-я Кіеўска-Берлінская асобная механізаваная брыгада |
г. Гродна | ||
| 11-я асобная механізаваная брыгада |
г. Слонім | ||
| 111-я артылерыйская брыгада |
г. Брэст | ||
| 1199-ы змяшаны артылерыйскі полк |
г. Брэст | ||
| 557-я Слуцка-Варшаўская інжынерная брыгада |
г. Гродна | ||
| 74-ы асобны Берлінскі полк сувязі |
г. Гродна | ||
| 815-ы цэнтр тэхнічнага абслугоўвання |
г. Баранавічы | ||
| 108-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння |
г. Навагрудак |
Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання
[правіць | правіць зыходнік]| Шэўрон | Назва фарміравання | Месца дыслакацыі | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 120-я Рагачоўская асобная механізаваная брыгада |
г. Мінск | ||
| 19-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада |
г. Барысаў | ||
| 231-я артылерыйская брыгада |
в. Бароўка | ||
| 427-ы рэактыўны артылерыйскі полк |
в. Бароўка | на ўзбраенні РСЗА «Ураган» | |
| 86-я брыгада сувязі |
аг. Калодзішчы | ||
| 244-ы цэнтр радыёэлектроннай разведкі |
г. Барысаў | ||
| 10-ы асобны батальён РЭБ-Н |
г. Барысаў | ||
| 7-ы інжынерны полк |
г. Барысаў | ||
| 60-ы асобны Баранавіцкі полк сувязі |
г. Барысаў | ||
| 814-ы цэнтр тэхнічнага абслугоўвання |
г. Барысаў | ||
| 110-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння |
г. Барысаў |
Тэхніка і ўзбраенне
[правіць | правіць зыходнік]Сухапутныя войскі маюць на ўзбраенні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры, артылерыю рознай магутнасці і прызначэння, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, зенітныя ракетныя комплексы, сродкі кіравання, аўтаматычную стралковую зброю.
Дадзеныя аб колькасці ўзятыя з IISS Military Balance 2022.
| Тып | Вытворчасць | Прызначэнне | Колькасць | Заўвагі | Выява |
|---|---|---|---|---|---|
| Танкі | |||||
| Т-72Б | Асноўны баявы танк | 477[2] | |||
| Т-72Б3 | Асноўны баявы танк | 20[2] | На ўзбраенні 120 АМБр. | ||
| Баявыя машыны пяхоты | |||||
| БМП-2 | Баявая машына пяхоты | 926[2] | |||
| БТР-82А | Бронетранспарцёр | 31+[2]
(~64 паводле падлікаў) |
Станам на 2022 год пастаўлены 2 батальённыя камплекты (у 120 і 6 АМБр).
Колькасць у 64 адзінкі вынікае з таго, што папярэдняя замова 2015 года ўключала ў сябе 32 такія машыны ў складзе аднаго батальённага камплекта. |
||
| Разведвальныя машыны | |||||
| БРМ-1К | Баявая разведвальная машына | 132[2] | |||
| Бронетранспарцёры | |||||
| МТ-ЛБ | Бронетранспарцёр | 58[2] | |||
| Артылерыйскія сістэмы | |||||
| 2С1 «Гваздзіка» | 122-мм САУ | 125[2] | |||
| 2С3 «Акацыя» | 152-мм САУ | 125[2] | |||
| 2С5 «Гіяцынт-С» | 152-мм САУ | 71[2] | |||
| 2С19 «Мста-С» | 152-мм САУ | 12[2] | |||
| 2А65 «Мста-Б» | 152-мм гаўбіца | 72[2] | |||
| 2С12 «Сані» | 120-мм Мінамёт | 14[2] | |||
| Рэактыўныя сістэмы залпавага агню | |||||
| БМ-21 Град, у тым ліку БМ-21А БелГрад |
122-мм РСЗА | 128[2] | |||
| БМ-27 Ураган | 220-мм РСЗА | 36[2] | |||
| БМ-30 Смерч | 300-мм РСЗА | 36[2] | |||
| B-200 Паланэз | 301-мм РСЗА | 6[2] | |||
| Флейта | 80-мм РСЗА | н/д | |||
| Тактычныя ракетныя комплексы | |||||
| Точка-У | ТРК з БЧ да 500 кг | 36[2] | |||
| 9К720 «Іскандэр» | невядома[3] | ||||
| Грузавікі і цягачы | |||||
| МЗКЦ-7930 | цягач | н/д | |||
| МАЗ-6317 | грузавік | н/д | |||
| Інжынерная тэхніка (на 2023)[4] | |||||
| БАТ-2 | пуцепракладчык | н/д | |||
| ІМР-2 | інжынерны танк | н/д | |||
| БРЭМ-К | браняваная рамонтна-эвакуацыйная машына | 2 | |||
| МТУ-20 | танкавы мостаўкладчык | 20 | |||
| МТУ-55 (МТ-55А) | танкавы мостаўкладчык | 4 | |||
| УР-77 | самаходная ўстаноўка размініравання | н/д | |||
| Супрацьтанкавае ўзбраенне | |||||
| 9П148 «Конкурс»
9П149 «Штурм» 9К111 «Конкурс» «Скіф» «Шэршань» |
СТРК | 75[2]
85[2] н/д н/д н/д н/д н/д |
|||
| Сістэмы РЭБ | |||||
| Навальніца-6 | РЭБ | н/д | |||
| Навальніца-С[5] | РЭБ | н/д | |||
| Р-327 «Кветка»[6] | РЭБ | н/д | |||
| Стралковая зброя | |||||
| АК-74[7] | аўтамат | н/д | |||
| АКС-74У[7] | аўтамат | н/д | |||
| VSK-100BP[7] | аўтамат | н/д | |||
| VSK-100[7] | аўтамат | н/д | |||
| Пісталет Макарава[7] | пісталет | н/д | |||
| SMAR-100BPM[7] | аўтамат | н/д | |||
| Аўтамат Калашнікава мадэрнізаваны[7] | аўтамат | н/д | |||
| НСВ-12,7[8] | станкавы кулямёт | н/д | |||
| Снайперская вінтоўка Драгунава[8] | снайперская вінтоўка | н/д | |||
| РПК-74[8] | ручны кулямёт | н/д | |||
| ПСМ[8] | самазарадны пісталет | н/д | |||
| Кулямёт Калашнікава[8] | адзіны кулямёт | н/д | |||
| ГП-25[8] | падствольны гранатамёт | н/д | |||
| АГС-17[8] | аўтаматычны стралковы гранатамёт | н/д | |||
| ММ-60 «Сапфір»[9] | рэактыўны аднаразовы гранатамётны комплекс | н/д | |||
| БПЛА | |||||
| Бусел | беспілотнік | н/д | |||
| Кондар | беспілотнік | н/д | |||
| Чакан | беспілотнік | н/д | |||
| Бекард | беспілотнік | н/д | |||
| Беркут (АГАТ) | беспілотнік | н/д | |||
| Беркут (Індэла) | беспілотнік | н/д | |||
| Буравеснік МБ | беспілотнік | н/д | |||
| Грыф-1 | беспілотнік | н/д | |||
| Квадра | беспілотнік | н/д | |||
| Баражыруючая труба | беспілотнік | н/д | |||
| Лоўчы | беспілотнік | н/д | |||
| Маскіт | беспілотнік | н/д | |||
| Формула | беспілотнік | н/д | |||
Зноскі
- ↑ The Military Balance 2023, p.175
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у International Institute For Strategic Studies. The Military Balance 2022 / James Hackett. — Лондан: Taylor & Франсіс, 2022. — С. 504. — ISBN 9781032279008.
- ↑ Белоруссия купила у России «Искандеры» и комплексы С-400
- ↑ INTERNATIONAL INSTITUTE STRATEGIC STUDIES. MILITARY BALANCE 2023 : the international institute for strategic studies.. — ROUTLEDGE, 2023. — ISBN 1-032-50895-7, 978-1-032-50895-5.
- ↑ Техника парада. Станция «Гроза-С» // Белтелерадиокомпания, 29 июня 2018
- ↑ «MILEX–2023»: якімі навінкамі хваліцца беларускі ВПК?
- ↑ а б в г д е ё Техника и вооружение — Военный информационный портал Министерства обороны Республики Беларусь(недаступная спасылка)
- ↑ а б в г д е ё Рыштунак(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2024. Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ В 2024 году 13 образцов вооружения, военной и специальной техники Госкомвоенпрома принято на вооружение Вооруженных Сил Республики Беларусь
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Міністэрства абароны Беларусі Архівавана 7 красавіка 2015.


