Вікіпедыя:Апостраф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апошнім часам пад уплывам камп’ютарнай тэхнікі і іншых моў у беларускай мове пачалі істотна змяняцца і няправільна ўжывацца пэўныя друкарскія сімвалы, у прыватнасці — апостраф. Традыцыйным апострафам, які ўжываецца ў друкаваных выданнях, а таксама фігуруе ў Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (2008), з’яўляецца друкарскі апостраф (, U+2019). З тэхнічнага боку выкарыстанне ў Вікіпедыі друкарскага апострафа магчыма і не выклікае дадатковых цяжкасцяў у функцыянальнасці праекта, затое прыводзіць тыпаграфіку раздзела ў адпаведны беларускай мове выгляд. Разам з тым машынапісны апостраф (', U+0027) да часу з’яўлення камп’ютарнага набору для беларускай мовы быў нехарактэрны ўвогуле. На гэтых падставах, прымаюцца наступныя правілы па выкарыстанні апострафа:


У назвах артыкулаў як апостраф варта ўжываць друкарскі апостраф «» (код U+2019, на клавіятуры — Alt+0146), а не машынапісны апостраф «'» (код U+0027, на клавіятуры — Alt+39) ці «ʼ» (U+02BC). Таксама рэкамендуецца рабіць перасылкі з варыянту з машынапісным апострафам.

У тэксце артыкулаў жа выкарыстанне машынапіснага апострафа не раўназначна граматычнай памылцы, а прыблізна адпавядае недакладнаму фарматаванню артыкула. Калі ўдзельнік па тых ці іншых прычынах не можа пісаць з друкарскім апострафам ці свабодна распаўсюджваемы тэкст змяшчае машынапісныя апострафы, то дапушчальна пакінуць артыкулы з машынапісным апострафам. Артыкул у далейшым можа выправіць іншы ўдзельнік, уручную ці з дапамогай тэхнічных сродкаў, такіх як вікіфікатар.

Замена карэктна пастаўленага друкарскага апострафа на машынапісны ва ўжо існуючых артыкулах недапушчальна.