Вікіпедыя:Рэкамендацыі па вядзенні парталаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:ПЛ)
Jump to navigation Jump to search
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ПЛ

Парталы — старонкі, якія закліканы быць «Галоўнымі артыкуламі» для пэўных тэматычных раздзелаў. Парталы могуць быць звязаныя з адным ці некалькімі праектамі Вікіпедыі, але ў адрозненне ад Вікіпраектаў парталы будуць карыснымі як чытачам Вікіпедыі, так і яе рэдактарам.

Патрабаванні да парталаў[правіць зыходнік]

  • Партал павінен мець дакладную і акрэсленую тэматыку.
  • Старонка партала мусіць мець нетрывіяльны і карысны змест у плане каардынацыі тэмы. Пераліку некалькіх датычных тэмы артыкулаў недастаткова для партала.
  • Не дапускаюцца «чырвоныя» раздзелы партала. Яны мусяць або стварацца, або выдаляцца.
  • Паколькі партал з’яўляецца «галоўнай старонкай» па пэўнай тэме, ён мусіць падтрымліваць актуальнасць і паведамляць аб рэальным становішчы развіцця тэмы ў Вікіпедыі. Моцна састарэлыя і занядбаныя парталы, змест якіх выклікае ўражанне недапрацаванасці і закінутасці, мусяць выстаўляцца да выдалення. Пры гэтым, пасля выдалення партал можа быць адноўлены па запыце ўдзельніка, які мае жаданне прывесці яго ў належны стан.

Спасылкі на парталы[правіць зыходнік]

Пасля стварэння новы партал дадаецца ў спіс Вікіпедыя:Парталы, спасылкі на яго могуць быць змешчаны ў тэматычна блізкіх парталах Вікіпедыі. Стварэнне адмысловых шаблонаў, якія будуць спасылацца на партал з артыкулаў, катэгорый або навігацыйных шаблонаў, недапушчальна.