Вікіпедыя:Заява Джымі Вэйлза пра асновы Вікіпедыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Заява пра асновы Вікіпедыі ад яе заснавальніка Джымі Вэйлза, першапачаткова размешчаная на яго старонцы ўдзельніка ў Англійскай Вікіпедыі 27 кастрычніка 2001 года.

Уводзіны[правіць зыходнік]

З прычыны развіцця камп'ютарных тэхналогій і сацыяльных змен, думаю, вельмі важна, каб я ясна і рашуча выказаў свае погляды на адкрытасць і ліцэнзіі. Гэта старонка, як кожная старонка Вікіпедыі, ёсць жывы, змяняны дакумент, які я буду абнаўляць і ўдакладняць пры ўзнікненні пэўных пытанняў.

Мушу адзначыць, гэта мае асновы, я — апошні ім суддзя. Гэта не значыць, што я не буду слухаць вас, але значыць, што на пэўным канечным, фундаментальным узроўні, гэта — то, на чым Вікіпедыя пабудавана.

(Ніжэй вы убачыце, гэта не страшна)

Асновы[правіць зыходнік]

  1. Поспех Вікіпедыя на сённяшні дзень агулам залежыць ад нашай адкрытай супольнасці. Гэтая супольнасць будзе жыць, дыхаць і расці, толькі пры ўмове, што яе ўдзельнікі і далей будуць рабіць усё правільна. Рабленне ўсяго правільна можа мець розныя формы, але, мабыць, галоўным з'яўляецца зберажэнне нашага агульнага погляду з захаваннем нейтральна пункту гледжання і культуры ўдумлівай, дыпламатычнай ветлівасці.
  2. Новыя ўдзельнікі заўсёды толькі вітаюцца. Не мусіць быць інтрыг, не мусіць быць эліты, не мусіць быць іерархіі ці структуры, якая б замінала адкрытасці нашай супольнасці для новых удзельнікаў. Кожныя захады бяспекі мусяць ужывацца для абароны супольнасці ад сапраўдных вандалаў (такія вандалы на праўдзе ёсць і ўжо шкодзяць нам) на ўзор «жорсткага разгляду». «Жорсткі разгляд» азначае, што кожны захад, ужыты для бяспекі, мусіць абараняць пэўную відавочную карысць супольнасці і ажыццяўляцца вузкім кірункам на дасягненне гэтай мэты і ніякай іншай. Напрыклад, замест даручэння пэўным людзям правільнага вызначэння заўсёдных удзельнікаў, мы мусім карыстацца простым, ясным і адкрытым алгарытмам, каб заўсёдныя ўдзельнікі аўтаматычна атрымлівалі пэўныя прывілеі, праз пэўны час удзелу, няхай і не вялікі. Гэты працэс мусіць быць незаўважаным для новых удзельнікаў, не мусім вымагаць ад іх нейкіх адмысловых дзеянняў, каб рабіць свой унёсак у супольнасць.
  3. «Ты можаш правіць гэту старонку проста зараз» — галоўная праверка ўсяго, што мы робім. Мусім лічыць гэту аснову святыняй.
  4. Кожныя змяненні праграмнага забеспячэнні мусяць быць паступовымі і абарачальнымі. Мусім упэўніцца, што кожныя змяненні станоўча ўспрымаюцца супольнасцю, як гэта вызначана Фондам Вікімедыя, з абавязковым дасягненнем супольнасцю кансэнсусу.
  5. Адкрытая і вірусная прырода GNU Free Documentation License і Creative Commons Attribution/Share-Alike License — аснова доўгатэрміновага поспеху сайта. Дзеянні кожнага, хто хоча карыстацца зместам нашага сайту закрыта, уласніцкі, мусяць быць абскарджаны. Мы мусім жорстка трымацца літары і духу ліцэнзій.
  6. Вікіпедыя — энцыклапедыя. Тэматыка артыкулаў Вікіпедыі заўсёды мусіць глядзець вонкі, не ўнутр Вікіпедыі.
  7. Да людзей са скаргамі варта ставіцца крайне паважліва і годна. Варта заахвочваць іх выказваць свае праблемы заўсёды ў канструктыўным рэчышчы. Кожны, хто проста скардзіцца, без абгрунтавання, адмаўляецца ад абмеркавання, мусіць быць выключаны і ігнараваны. Кансэнсус уяўляе сабою згоду зацікаўленых бакоў, якія працуюць у канструктыўным рэчышчы на дасягненне агульнай мэты. Мы не мусім безупынна змазваць «рыпучае кола», каб толькі не рыпела.
  8. Дыпламатыя складаецца з сумленнасці і ветлівасці. Абедзве якасці ёсць аб'ектыўна каштоўныя маральныя асновы. Будзьце сумленныя са мною і добразычлівыя. Не скажайце маіх поглядаў уласнай палітычнай заўзятасцю, і я буду ставіцца да вас таксама.

Паводле копіі старонкі на вікінастальгіі, якая змяшчае арыгінальную версію гэтай Заявы пра асновы, створанай а 01:34, 27 кастрычніка 2001 года.