Вікіпедыя:Адміністрацыйны падзел Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:АПБ)
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:АПБ

Для паветаў, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і каля яе ў складзе розных дзяржаў (Вялікае Княства Літоўскае, Расійская імперыя, РСФСР і БССР, міжваенная і сучасная Польшча), мусяць існаваць асобныя артыкулы па перыядах:

  • артыкулы пра паветы Вялікага Княства Літоўскага (да 1795 года), пры неабходнасці ўдакладняюцца «Вялікае Княства Літоўскае», напрыклад Ваўкавыскі павет (Вялікае Княства Літоўскае). Пры гэтым удакладненні не ўжываюцца для традыцыйных назваў, якія замацаваліся ў такой форме ў навуковай літаратуры і адрозніваюцца ад пазнейшых: Берасцейскі павет, Новагародскі павет, Гарадзенскі павет, Менскі павет.
  • артыкулы пра паветы Расійскай імперыі, пазней (па інерцыі) у складзе РСФСР/БССР (агулам з 1772 па 1926 год) ствараюцца па адным на павет, без падзелу на перыяды ў Расійскай імперыі, РСФСР і БССР (не выдзяляецца 1917 год). Гэтыя паветы падзяляюцца на воласці. Пры неабходнасці ўдакладняюцца ў дужках «Расійская імперыя», напрыклад Ваўкавыскі павет (Расійская імперыя).
  • артыкулы пра паветы міжваеннай Польскай Рэспублікі (1918—1939), часова па інерцыі ў складзе БССР (1939—1940) і ў пасляваеннай Польшчы (1945—1975 і з 1999) ствараюцца па адным на павет, без падзелу на перыяды ў розных дзяржавах. Гэтыя паветы падзяляюцца на гміны. Пры неабходнасці ўдакладняюцца ў дужках гадамі існавання, напрыклад Ваўкавыскі павет (1921—1940).

У выпадку, калі ў межах аднаго перыяду павет быў скасаваны, а потым адноўлены з той жа назвай, ствараецца адзін артыкул. У выпадку перайменавання ствараецца асобны артыкул, калі яно звязана з пераносам адміністрацыйнага цэнтра (напрыклад асобна Беліцкі павет і Гомельскі павет, але Старабыхаўскі павет перасылае да Быхаўскі павет).

Для кожнага з трох вялікіх перыядаў асобна ствараюцца катэгорыі і шаблоны.

Шаблоны і катэгорыі[правіць зыходнік]

Для кожнага існуючага і былога раёна ствараецца аднайменная катэгорыя, напрыклад Катэгорыя:Свіслацкі раён, Катэгорыя:Рудзенскі раён. Акрамя гэтай катэгорыі-эпаніма, у артыкул пра раён таксама дадаюцца катэгорыі па даце ўтварэння і скасавання (напрыклад Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе, Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе).

Катэгорыі існуючых раёнаў уключаюцца ў катэгорыі Катэгорыя:Раёны Гродзенскай вобласці і падобныя. Катэгорыі былых раёнаў уключаюцца ў катэгорыю Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі, а таксама артыкул пра былы раён уключаецца ў катэгорыі гісторый раёнаў, у якія зараз уваходзяць тэрыторыі скасаванага раёна.

Для існуючых раёнаў ствараецца аднайменны шаблон, у якім пералічваюцца асноўныя населеныя пункты і сельсаветы. У артыкул пра існуючыя раёны дадаюцца тры шаблоны: аднайменны шаблон раёна, шаблон адміністрацыйнага падзелу вобласці, а таксама шаблон-група з пералікам гістарычных адміністрацыйных адзінак, у якія ўваходзіў раён. Для скасаваных раёнаў дадаецца толькі апошні шаблон-група.

Аб’яднанне і падзел артыкулаў[правіць зыходнік]

У выпадку, калі раён быў скасаваны, а потым адноўлены з той жа назвай, ствараецца адзін артыкул. У выпадку перайменавання ствараецца асобны артыкул, калі яно звязана з пераносам адміністрацыйнага цэнтра (напрыклад асобна Парыцкі раён і Светлагорскі раён, але Прапойскі раён перасылае да Слаўгарадскі раён). У выпадку падзела артыкула на некалькі ў сувязі з пераносам цэнтра раёна даты перайменавання лічацца датамі стварэння/скасавання, яны прапісваюцца ў шаблоне-картцы і ў катэгорыях.

Сельсаветы[правіць зыходнік]

Шаблоны і катэгорыі[правіць зыходнік]

Для кожнага існуючага сельсавета з больш чым адным населеным пунктам ствараецца аднайменны шаблон, у якім змяшчаюцца толькі артыкулы пра населеныя пункты, якія зараз уваходзяць у склад сельсавета (таксама дадаецца цэнтр, нават калі ў сельсавет не ўваходзіць). Населеныя пункты, якія ўваходзілі ў сельсавет раней (скасаваныя, уключаныя ў іншыя населеныя пункты, перададзеныя ў іншыя сельсаветы), у шаблон не дадаюцца. Для скасаваных сельсаветаў шаблон не ствараецца (а ў выпадку скасавання існуючыя выдаляюцца).

Для кожнага існуючага сельсавета ствараецца аднайменная катэгорыя (напрыклад Катэгорыя:Лельчыцкі сельсавет), у якой змяшчаюцца толькі артыкул пра сам сельсавет і пра населеныя пункты, якія зараз уваходзяць у склад сельсавета. Населеныя пункты, якія ўваходзілі ў сельсавет раней (скасаваныя, уключаныя ў іншыя населеныя пункты, перададзеныя ў іншыя сельсаветы), у катэгорыю не дадаюцца (як і розныя геаграфічныя аб’екты, людзі, арганізацыі, гістарычныя сельсаветы). Для скасаваных сельсаветаў катэгорыя не ствараецца (а ў выпадку скасавання існуючыя выдаляюцца).

Акрамя гэтай катэгорыі-эпаніма, у артыкул пра сельсавет (як існуючы, так і былы), які калі-небудзь уваходзіў у склад БССР або Рэспублікі Беларусь, таксама дадаюцца катэгорыі па даце ўтварэння і скасавання (напрыклад Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе, Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе). Для існуючых сельсаветаў колькасць катэгорый утварэння павінна быць на адну болей колькасці катэгорый скасавання, для былых — роўна.

Катэгорыі (але не артыкулы) існуючых сельсаветаў дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Пінскага раёна, якія дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Брэсцкай вобласці і Катэгорыя:Пінскі раён. Калі сельсавет уваходзіў раней у нейкі раён, то ў артыкул пра яго дадаецца катэгорыя гэтага раёна ў выглядзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пінскага раёна, незалежна ад таго ці існуюць сельсавет і/ці раён зараз, як доўга цягнулася ўваходжанне і па якой прычыне яно мела месца.

Катэгорыі кшталту Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пінскага раёна дадаюцца ў катэгорыі Катэгорыя:Сельсаветы Пінскага раёна з пустым ключом сартавання для існуючых раёнаў і ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Рудзенскі раён для былых раёнаў, а таксама ў катэгорыю Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі. Катэгорыі былых сельсаветаў абласцей не ствараюцца. Катэгорыі Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі і Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі павінны быць метакатэгорыямі і не ўключаць непасрэдна артыкулаў, а толькі іншыя катэгорыі: у першым выпадку — па абласцях, у другім — па раёнах (існуючых і былых).

Аб’яднанне і падзел артыкулаў[правіць зыходнік]

У выпадку, калі сельсавет быў скасаваны, а потым адноўлены з тым жа цэнтрам (ці з’явіўся зноў у выніку перайменаванняў ці іншых змен), ствараецца адзін артыкул для сельсавета з пэўным цэнтрам.

У агульным выпадку перайменавання сельсавета (звязанага з пераносам цэнтра або перайменаваннем цэнтра) асобны артыкул не ствараецца, са старой назвы робіцца перасылка (напрыклад Махіроўскі сельсавет перасылае да Баравухскі сельсавет). У артыкуле пра сельсавет старыя назвы выдзяляюцца тлустым.

Аднак, у складаных выпадках, як правіла калі сельсаветы неаднаразова пераймяноўваліся, скасоўваліся, аб’ядноўваліся і падзяляліся (што было звязана са зменай адміністрацыйнага цэнтра), замест аднаго артыкула ствараюцца асобныя артыкулы. Гэтыя артыкулы адрозніваюцца па назве сельсавета, пры гэтым у артыкуле можа быць закранута гісторыя звязаных сельсаветаў. У такім выпадку даты перайменавання лічацца датамі стварэння/скасавання, яны прапісваюцца ў шаблоне-картцы і ў катэгорыях. Напрыклад, Чудзінскі сельсавет аб’ядноўваўся, падзяляўся і пераймяноўваўся з Рожанскім сельсаветам, таму артыкулы існуюць асобна, кожны апісваюць адзінкі са сваім цэнтрам, дата перайменавання лічыцца датай утварэння/скасавання.

Пассаветы і гарсаветы[правіць зыходнік]

У сувязі з тым, што з 2012 года населеныя пункты не могуць быць падпарадкаваныя пассаветам і гарсаветам і такіх фактычна не засталося, асобныя артыкулы пра гарсаветы і пассаветы не ствараюцца. У выпадку калі пассавет быў пераўтвораны ў сельсавет (ці такі сельсавет існаваў раней), гісторыя пассавета можа быць апісана ў артыкуле пра сельсавет і зроблена на яго перасылка, напрыклад Камарынскі пассавет перасылае на Камарынскі сельсавет. Катэгорыі «Сельсаветы, утвораныя ў … годзе» пры гэтым выстаўляюцца па даце пераўтварэння пассавета ў сельсавет, якая лічыцца фактычнай датай утварэння сельсавета.

Калі аднайменны пассавету/гарсавету сельсавет ніколі не існаваў, то звесткі пра падпарадкаваныя некалі населеныя пункты дадаюцца ў артыкул пра сам пасёлак гарадскога тыпу ці горад. Старонка пра пассавет ці гарсавет робіцца перасылкай на артыкул пра сам пасёлак гарадскога тыпу ці горад.

Ні ў якія шаблоны і катэгорыі спасылкі на пассаветы і гарсаветы не дадаюцца — толькі на гарады і гарадскія пасёлкі.

Афармленне артыкулаў пра населеныя пункты[правіць зыходнік]

Для артыкулаў пра існуючыя населеныя пункты дадаюцца катэгорыя сельсавета, у які ён уваходзіць, і катэгорыя кшталту Катэгорыя:Населеныя пункты Іванаўскага раёна.

Для артыкулаў пра нядаўна скасаваныя населеныя пункты ў шаблон {{НП-Беларусь}} дадаецца параметр скасаваны = так. Катэгорыя сельсавета не дадаецца, дадаецца катэгорыя раёна накшталт Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Іванаўскага раёна — для таго раёна, на тэрыторыі якога населены пункт знаходзіцца зараз.

У артыкулах пра існуючыя населеныя пункты змяшчаюцца шаблоны адпаведнага сельсавета (калі такі шаблон існуе), а калі спасылка на яго маецца ў шаблоне раёна — то і шаблон раёна.

Агульнае афармленне старонак[правіць зыходнік]

Адміністрацыйныя адзінкі ўтвараюцца (руск.: образуются), а не ствараюцца (руск.: создаются).

Для адміністрацыйных адзінак націск, транслітарацыя на лацінку, руская назва і адміністрацыйны цэнтр пазначаюцца ў артыкуле, толькі калі яны прыведзены ў аўтарытэтнай крыніцы. Самастойнае вызначэнне ад назвы адміністрацыйнага цэнтра лічыцца арыгінальным даследаваннем.

Датай змянення адміністрацыйнага падзелу (утварэнне скасаванне перайменаванне адзінак, перадача населеных пунктаў з адной адзінкі ў другую), якая пазначаецца ў артыкулах, лічыцца дата прыняцця адпаведнага ўказа або рашэння органаў улады (нават у тых выпадках, калі згодна з законам гэтае рашэнне набывае моц толькі пасля афіцыйнага апублікавання, што можа адбыцца і праз некалькі тыдняў).

Для адміністрацыйных адзінак ужываецца скарочаная назва «сельсавет» (а не «сельскі Савет»). Варыянт «сельскі Савет» можа ўжывацца для органаў улады (сельскі Савет дэпутатаў).