Вікіпедыя:Вырашэнне канфліктаў
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:ВК)
Jump to navigation
Jump to search
Гэта старонка з’яўляецца часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеным тут нормам павінны падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем упэўніцеся, што змены адпавядаюць пагадненню. Калі ёсць сумневы, першапачаткова абмяркуйце іх на старонцы размоў. |
У выпадку, калі два ці больш удзельнікаў праекта не могуць прыйсці да кансэнсусу адносна зместу якога-небудзь артыкула, калі паміж удзельнікамі паўстаў канфлікт ці калі паводзіны ўдзельніка парушае (правілы Вікіпедыі), то кожны зацікаўлены бок можа паслядоўна звярнуцца да прапанаваных на гэтай старонцы спосабам вырашэння канфліктаў:
- Калі канфлікт не востры — выпіце з удзельнікамі гарбаты і паспрабуйце зноў абмеркаваць праблему.
- Паспрабуйце прыцягнуць увагу іншых удзельнікаў на старонцы размоў дадзенага артыкула.
- Калі патрабуецца больш сур’ёзнае абмеркаванне, якое тычыцца тыпавых па форме дзеянняў — вядзіце іх на форуме.