Вікіпедыя:Накід

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:СТАБ)
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:СТАБ

Накід, стаб, пачатак артыкула — малы аб’ёмам або дужа няпоўны артыкул, часта з аднаго-двух сказаў.

Нягледзячы на памер, накід можа даваць даволі поўныя звесткі пра аб’ект артыкула. Каб накід не прапанавалі да выдалення, пажадана:

  • дададзены і запоўнены шаблон-картка;
  • дададзены карысныя тэматычныя вонкавыя спасылкі і бібліяграфія (літаратура);
  • раскрыта сутнасць, дадзена апісанне аб’екта артыкула, чым ён вылучаецца з сукупнасці падобных.

Пазначэнне накідаў[правіць зыходнік]

Раней каб пазначыць артыкул як накід, трэба было дадаць у яго шаблон {{пачатак артыкула}} або тэматычны шаблон, вытворны ад {{Stub-meta}} (у канцы артыкула пасля раздзела Гл. таксама або Спасылкі).

Абмеркаванне адмовы ад сістэмы шаблонаў накідаў не выявіла патрэбы ў прастаноўцы такіх шаблонаў і было вырашана, што шаблоны можна свабодна выдаляць з артыкулаў.

Альтэрнатывы[правіць зыходнік]

Для пазначэння відавочных недахопаў можна ўжываць шаблоны-папярэджанні, такія як {{Няма крыніц}}, {{Перапісаць}}, {{Арфаграфія}}, {{Вікіфікацыя}}, {{Нейтральнасць}}. Калі заўваг да артыкула некалькі, іх можна аб’яднаць у {{Rq}}.

Для пазначэння планаванага раздзела або яго пачатку можна ўжываць шаблон {{У планах}}.