Вікіпедыя:Правілы правядзення выбараў адміністратараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:ППВА)
Jump to navigation Jump to search
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ППВА

Правілы правядзення выбараў адміністратараў[правіць зыходнік]

Выбаршчыкі[правіць зыходнік]

Быць выбаршчыкам, г.зн., удзельнічаць у галасаванні, можа кожны ўдзельнік, які мае стаж тры месяцы ў be.wikipedia.org на час пачатку галасавання і не меней за 100 правак у асноўнай прасторы назваў ((Main) namespace) гэтага праекта.

Даведацца пра колькасць правак можна, напрыклад, тут.

Выбаршчык можа выстаўляць кандыдатуры на пасаду адміністратара, даваць свой голас за або супраць, абмяркоўваць кандыдата, ставіць пытанні кандыдату. Выбаршчык не можа самастойна выстаўляць сваю кандыдатуру на галасаванне.

Назіральнікі[правіць зыходнік]

Усе іншыя ўдзельнікі, якія не маюць належнага мінімуму правак, маюць у выбарах статус назіральнікаў. Назіральнікі могуць абмяркоўваць кандыдатуры і ставіць пытанні кандыдатам у адпаведных падраздзелах «Заўвагі».

Кандыдаты[правіць зыходнік]

Кандыдатам можа быць удзельнік, кандыдатуру якога выстаўляе адзін з легальных выбаршчыкаў.

Абавязковыя ўмовы: веданне беларускай мовы, згода кандыдата, стаж паўгода ў be.wikipedia.org на час пачатку галасавання, наяўнасць не меней за 500 правак у асноўнай прасторы.

Выстаўленне новых кандыдатаў і галасаванне магчымыя да канца выбараў, але абавязковыя патрабаванні да кандыдата і магчымасці падачы галасоў па яго кандыдатуры застаюцца аднолькавымі для ўсіх, у тым ліку адносна колькасці правак (на акрэсленую дату да пачатку галасавання).

Арганізатары галасавання[правіць зыходнік]

Арганізатар(ы) сочыць за парадкам, лічыць галасы, падае зварот па адміністратарскі статус абраных да ўлад Фонду Вікімедыя.

Арганізатар галасавання не менш за 6 гадзін да пачатку галасавання стварае старонку галасавання, дзе размяшчаецца інфармацыя аб правілах галасавання.

Правядзенне галасавання[правіць зыходнік]

Дзе галасаваць[правіць зыходнік]

Галасы даюцца на спецыяльна створанай старонцы Запыты па статус адміністратара.

На старонку ўпісваюцца ўсе кандыдатуры, па якіх атрымана згода намінантаў.

Калі галасаваць[правіць зыходнік]

Галасаванне праводзіцца 2 тыдні

Як галасаваць[правіць зыходнік]

Галасы на кожнага кандыдата арганізоўваюцца ў асобны раздзел на старонцы галасавання і дзеляцца на тры падраздзелы: за, супраць і заўвагі.

Адзін выбаршчык можа даваць па адной кандыдатуры толькі адзін голас. Выбаршчык можа даваць галасы такім парадкам па любой колькасці кандыдатур. Голас можна перамяніць да канца галасавання. Галасы даюцца ўпісваннем абзаца # За/Супраць у адпаведны раздзел.

Кандыдат не можа галасаваць па сваёй кандыдатуры і выконваць хоць-якія адміністратарскія функцыі ў дачыненні да старонкі галасавання.

Абранне кандыдата[правіць зыходнік]

Кандыдат лічыцца абраным, калі за яго пададзена мінімум 5 галасоў і пры гэтым галасоў «за» — не менш 2/3 ад агульнай колькасці паданых галасоў па яго кандыдатуры. Калі ў выніку галасавання кандыдат не абраны, наступнае выстаўленне яго ж кандыдатуры можа адбыцца не меней чым праз тры месяцы.