Вікіпедыя:Падстаронкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:/)
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:/

Падстаронка — «даччыная» старонка, назва якой утворана даданнем касой рысы «/» да назвы бацькоўскай старонкі. У прасторах з уключаным «механізмам падстаронак»:

  • пад загалоўкам падстаронкі ёсць навігацыйны ланцужок спасылак «уверх»,
  • можна скарыстаць «адносныя» вікі-спасылкі выгляду [[/падстаронка]], [[../]].

Дапушчальнае выкарыстанне[правіць зыходнік]

Механізм падстаронак выкарыстоўваецца для парадкавання розных мностваў старонак, прыкладам:

Недапушчальнае выкарыстанне[правіць зыходнік]

У прасторах з адключаным механізмам падстаронак сімвал «/» можа быць у назвах (прыкладам, артыкул OS/2), але такія старонкі не лічацца падстаронкамі.

У Вікіпедыі гэта прасторы артыкулаў, файлаў, катэгорый і «mediawiki:». Пры гэтым у прасторы артыкулаў недапушчальна стварэнне «падстаронак» ні дзеля адгалінавання думак, ні для чарнавікоў выгляду «Артыкул/Temp». Для чарнавікоў варта скарыстаць падстаронкі ўдзельніка.

Тэхнічныя заўвагі[правіць зыходнік]

Каб стварыць падстаронку, можна:

  • (як і для кожнай іншай старонкі) увесці поўную назву ў поле пошуку і потым націснуць спасылку «стварыць старонку ...», ці
  • упісаць вікіспасылку [[/назва падстаронкі]] на бацькоўскай старонцы (можна ў перадпраглядзе) і прайсці па ўзніклай чырвонай спасылцы.

Пры пераназванні старонкі, на якой ёсць адносная спасылка, варта таксама пераназваць і падстаронку (або змяніць спасылку на звычайную).

Для зручнага адлюстравання ўсіх падстаронак выкарыстоўваецца спецстаронка Special:PrefixIndex.

Атрымаць інфармацыю пра ўключэнне механізма падстаронак у розных прасторах можна з дапамогай API запыту (сцяг subpages="").

Уключыць ці выключыць механізм падстаронак у MediaWiki можна праз mw:Manual:$wgNamespacesWithSubpages.

Таксама гл. m:Help:Link/ru#Подстраницы.

Перадгісторыя[правіць зыходнік]

Спачатку падстаронкі выкарыстоўваліся ў Вікіпедыі для стварэння тэматычнай іерархіі (групоўкі) артыкулаў. Але пазней стала ясна, што гэта не працуе, бо артыкулы часта належаць больш чым да адной іерархіі. Таму была прынята дзейная цяпер сістэма вырашэння неадназначнасцей і палітыка забароны выкарыстання падстаронак у асноўнай прасторы артыкулаў. А з сярэдзіны 2004 года сістэма катэгорый падтрымлівае іерархічную арганізацыю, па-ранейшаму дазваляючы артыкулу належаць да некалькіх катэгорый.

Звярніце ўвагу, што ранейшыя дыскусіі пра падстаронкі часта тычыліся пытання пра назву артыкула як падстаронкі. Зараз гэта не з’яўляецца актуальным.