ГЭС Нямнова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

ГЭС «Нёмнава» (Нёмнаўская ГЭС), малая гідраэлектрастанцыя на Аўгустоўскім канале, на шлюзе-рэгулятары "Куркуль". Будаўніцтва пачалося ў 2003. Вызначаная магутнасць 250 кВт. Штогадовая выпрацоўка электраэнергii ~1,2 млн кВт/гадзін, што дастаткова, каб забяспечыць патрэбы турыстычных аб'ектаў Аўгустоўскага канала, якія плануецца пабудаваць, і г.п. Сапоцкін. На Нёмнаўскай ГЭС усталяваная пакуль адзіная ў Беларусі модульная гарызантальная гідраэнергетычная ўстаноўка. Тэрмін акупнасці 11 гадоў.