Сапоцкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Сапоцкін)
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Сапоцкін
Сапоцкін. Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі.jpg
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
983 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Паштовы індэкс
231912
Аўтамабільны код
4
Сапоцкін на карце Беларусі ±
Сапоцкін (Беларусь)
Сапоцкін
Сапоцкін (Гродзенская вобласць)
Сапоцкін

Сапоцкін[2] — гарадскі пасёлак у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, каля Аўгустоўскага канала. Адміністрацыйны цэнтр Сапоцкінскага сельсавета. Размешчаны за 21 км на паўночны захад ад Гродна, з якім злучаны аўтамабільнай дарогай. Насельніцтва 983 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны герб Сапоцкіна

Упершыню Сапоцкін згадваецца ў XVI ст. як мястэчка Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У Вялікую Паўночную вайну ў красавіку 1703 мястэчка занялі шведскія войскі пад камандай Карла XII.

У 1786 Сапоцкін атрымаў права на рэгулярныя кірмашы. У 1793 мястэчка ўвайшло ў Гродзенскае ваяводства. У гэты час Сапоцкін меў уласны герб: «у блакітным полі срэбны вол з залатымі рагамі».

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сапоцкін апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 — у Варшаўскім герцагстве. У 1815 мястэчка далучылі да Царства Польскага Расійскай імперыі (спачатку ў Аўгустоўскай губерні, а з 1867 — у Аўгустоўскім павеце Сувалкаўскай губерні).

Станам на 1827 у Сапоцкіне было 98 дамоў. У 1858 колькасць будынкаў узрасла да 160, з іх 3 мураваныя. На 1900 тут працавалі маслабойныя і шкляныя заводы.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сапоцкін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыжкага мірнага дагавора (1921) Сапоцкін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Валавічоўцы ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 294 дамы.

У 1939 Сапоцкін увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам раёна Беластоцкай, з 1944 — Гродзенскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 18 ліпеня 1944 Сапоцкін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1959 Сапоцкінскі раён скасавалі, а мястэчка ўвайшло ў склад Гродзенскага раёна. У 1978 утварыўся Сапоцкінскі батанічны заказнік.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лясной прамысловасці.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Сапоцкіне працуюць сярэдняя і музычная школа, дашкольная ўстанова

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі надае бальніца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Турыстычная інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Сапоцкіне размяшчаецца Упраўленне біялагічнага заказніка Сапоцкінскі. Спыніцца можна ў местачковай гасцініцы[9].

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

У наш час цэнтральная вуліца Сапоцкіна (былая Леніна) завецца ў гонар Папы Рымскага Яна Паўла II, з ёй перасякаецца вуліца імя генерала Юзафа Альшыны-Вільчынскага (былая Кастрычніцкая). Месца расстрэлу генерала і яго ваяроў адзначае бела-чырвоны крыж.

Тэалін[правіць | правіць зыходнік]

Тэалін — прадмесце Сапоцкіна, названае ў гонар жонкі Антонія Валовіча. Па адрасе вул. Тэалінская, 45 размяшчаецца Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Капліцы-пахавальні на каталіцкіх могілках

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Сінагога

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. Sopoćkinie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 76
  5. Сапоцкін // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  6. 6,0 6,1 Вольга Князева. Сапоцкін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 228.
  7. Перепись населения — 2009. Гродненская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Сопоцкин // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  10. Вандроўка па Гродзеншчыне на www.budzma.org

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]