Горад Мапуту

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мапуту
парт.: Maputo
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
1.244.227 чалавек (2006)
Горад Мапуту (Мазамбік)
Горад Мапуту

Мапу́ту (парт.: Maputo) — горад у Мазамбіку, сталіца краіны, знаходзіцца ў паўднёвай частцы краіны. Мапуту размешчана на ўзбярэжжы аднайменнага заліва ў вусці ракі Тэмбе. Заліў вельмі доўгі — 95 км і шырокая — 30 км. Колькасць насельніцтва налічвае 1114 тыс. чалавек.

Мапуту — вялікі порт Індыйскага акіяна. Вакол порта сканцэнтравана эканамічнае жыццё гораду. Асноўнымі таварамі, якія ідуць праз Мапуту з'яўляюцца вугаль, бавоўна, цукар, хром, дрэва і іншыя. У горадзе ёсць прадпрыемствы, якія вырабляюць цэмент, мэблю, ганчарныя вырабы, вырабы з гумы. Таксама ёсць вялікае прадпрыемства, якое вырабляе алюміній.