Тукумс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Тукумс)
Тукумс
лат.: Tukums
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1795
Плошча
  • 13,64 км² (1 студзеня 2023)[1]
  • 13,49 км² (1 студзеня 2023)[1]
Вышыня цэнтра
61 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 16 597 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
3101, 3102, 3104
Афіцыйны сайт
tukums.lv (лат.)
Тукумс на карце Латвіі
Тукумс (Латвія)
Тукумс
Тукумс (Латвія)
Тукумс

Тукумс (лат.: Tukums) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Тукумскага краю. Плошча 12,9 км². Насельніцтва 16 528 чал. (2022).

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Меркаванне лінгвістаў на гэты конт падзяляюцца. Адны лічаць, што назва Тукумс паходзіць ад двух ліўскіх слоў «tukku» — купа i «mägi» — пагорак, гара. Іншыя думаюць, што назва паходзіць ад слова «tutkom», што на мове ліваў азначае канец зямлі, інакш кажучы, тое месца, дзе Курземе і Земгале мяжуюць паміж сабой[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XI—XII стагоддзях на месцы цяперашняга горада знаходзілася паселішча ліваў.

Назва горада ўпершыню згадваецца ў крыніцах пад 1253 годам, калі быў заключаны дагавор пра падзел зямель паміж Курляндскім епіскапствам і Лівонскім ордэнам[4]. У 1299 годзе нямецкія рыцары пабудавалі тут замак Тукум (ням. Tuckum), які служыў пасля рэзідэнцыяй гермайстра Лівонскага ордэна[5].

Пасля ліквідацыі Лівонскага ордэна ў 1561 годзе замак перададзены Рэччу Паспалітай як лен курляндскаму герцагу[6].

У канцы XIX стагоддзя Тукум — павятовы горад Курляндскай губерні Расійскай імперыі, у якім было 7542 жыхара[7].

У 1905 годзе ў Тукумсе адбылося ўзброенае паўстанне, задушанае Рускай імператарскай арміяй[8].

У ходзе Вялікай Айчыннай вайны 27 чэрвеня 1941 года быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі. Вызвалены 30 ліпеня 1944 года войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Шаўляйскай аперацыі. Другі раз акупаваны 21 жніўня 1944 года. Вызвалены 8 мая 1945 года войскамі Ленінградскага фронту ў ходзе блакады Курляндскай групоўкі праціўніка[9].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення Латвіі, на 1 студзеня 2022 года колькасць насельніцтва горада складала 16 528 чалавек[10].

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны склад горада паводле перапісу насельніцтва на пачатак 2022 года:

нацыянальнасць чал. %
латышы 13881 83,98 %
рускія 1532 9,27 %
беларусы 305 1,85 %
украінцы 210 1,27 %
літоўцы 132 0,8 %
палякі 111 0,67 %
іншыя 357 2,16 %
усяго 16528 100 %

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Да Тукумсу падыходзіць рэгіянальная аўтадарога P98 Елгава (Тушкі) — Тукумс. Тут пачынаюцца рэгіянальныя трасы P104 Тукумс — Аўцэ — Віціні (літоўская мяжа), P121 Тукумс — Кулдыга і P131 Тукумс — Кёстэрцыемс — Мерсрагс — Колка.

За 4 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада размешчаны аэрапорт «Юрмала»[11].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе ёсць музей мастацтваў, дом культуры і некалькі цэркваў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumāCentral Statistical Bureau of Latvia. Праверана 18 студзеня 2023.
  2. Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 3 кастрычніка 2023.
  3. Lielā Latvijas enciklopēdija : daba, tauta, valsts = Большая латвийская энциклопедия - книга 2005 года. — ISBN 978-9984-22-266-0.
  4. Tukuma pilskalns. web.archive.org (6 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022. Праверана 24 сакавіка 2024.
  5. ЭСБЕ/Туккум — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 24 сакавіка 2024.
  6. КУРЛЯНДСКОЕ ГЕРЦОГСТВО • Большая российская энциклопедия - электронная версия. old.bigenc.ru. Праверана 24 сакавіка 2024.
  7. ЕЭБЕ/Туккум — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 24 сакавіка 2024.
  8. 110 gadu kopš bruņotās sacelšanās Tukumā (лат.). www.lsm.lv. Праверана 24 сакавіка 2024.
  9. Администратор. Освобождение города Тукумс (руск.). Дивизии РККА в годы Великой Отечественной войны (10 лютага 2019). Праверана 24 сакавіка 2024.
  10. Iedzīvotāju skaits Latvijā 2022. gadā pieaudzis imigrācijas dēļ (лат.). www.lsm.lv. Праверана 24 сакавіка 2024.
  11. Jurmala Airport. jurmalaairport.com. Праверана 24 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]