Google

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гугл)
Google
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю[d]
Лістынг на біржы NASDAQ[1]
Заснаванне 4 верасня 1998[2]
Заснавальнікі Сяргей Міхайлавіч Брын[3] і Лары Пейдж[3]
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Лары Пейдж — галоўны выканаўчы дырэктар
Эрык Шміт — старшыня савета дырэктараў
Сяргей Брын — сузаснавальнік
Галіна інтэрнет-галіна[d], індустрыя праграмнага забеспячэння[d], Internet marketing[d], інфармацыйныя тэхналогіі, Інтэрнэт і пошукавая сістэма
Прадукцыя Google search, Software tools[d], Google Voice[d], Google Ads[d], Google Pay (спосаб аплаты), пошукавая сістэма, Google Maps і Gmail
Колькасць супрацоўнікаў
  • 139 995 чал. (31 сакавіка 2021)[4]
Дэвіз Do the right thing[5]
Матчына кампанія Alphabet Inc.
Даччыныя кампаніі AdMob[d], DoubleClick[d], On2 Technologies[d], Picnik[d], YouTube[d][6], Zagat[d], Waze, Blogger[d], SlickLogin[d], Boston Dynamics[d], Bump[d], Google DeepMind[d], WIMM One[d], VirusTotal[d], X Development[d], Motorola Mobility[d], Google.org[d], Google Store[d], Keyhole, Inc[d], Google China[d], ITA Software[d], ImageAmerica[d], Kaltix Corp.[d], FeedBurner[d], Google Nest[d], Neotonic Software[d], PeakStream[d], Postini[d], Google Affiliate Network[d], dMarc Broadcasting[d], Google Workspace[d], Google Cloud Platform[d], GV[d], Endoxon[d], GoogleLLC[d], BufferBox[d], Google (Switzerland)[d], Google (Ireland)[d], Google Canada[d], Google Voice[d], Waymo[d], Google Nest[d], Google Ads[d], Urchin Software Corporation[d], Google Poland[d], Fitbit[d][7], Google Open Source[d], Planetary Ventures[d] і Google Japan G.K.[d]
Сайт about.google

Google Inc. (МФА [ɡuːɡl][8][9], MWCD /ˈgü-gəl/[10], бел.: Гугл, NASDAQ: GOOG) — амерыканская кампанія па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Стварыла і валодае буйнейшай у свеце пошукавай сістэмай Google (доля рынку 84%).

Акрамя інтэрнэт-пошуку, Google займае першыя пазіцыі ў іншых галінах: электронная пошта, спадарожнікавыя карты, прылады для арганізацый, сацыяльныя сеткі і відэа-хостынг. Акрамя гэтага, былі распрацаваныя браўзер з адкрытым зыходным кодам, сэрвіс мабільных плацяжоў і мабільная аперацыйная сістэма.

Штаб-кватэра Google (Googleplex) знаходзіцца ў Маўнцін-В’ю, штат Каліфорнія. Кампанія трымае каля 1 млн сервераў па ўсім свеце, якія апрацоўваюць мільярды запытаў кожны дзень і індэксуюць каля 1 пэтабайта дадзеных кожную гадзіну.

Google абвясціла сваёй галоўнай місіяй «упарадкаваць усю інфармацыю і зрабіць яе лёгка дасяжнай і карыснай». Google таксама мае неафіцыйны дэвіз Don't be evil, які быў прапанаваны Полам Бакхайтам, вынаходчыкам Gmail. Google крытыкаваўся ў пытаннях скрыцця асабістай інфармацыі, аўтарскага права ці цэнзуры.

Гісторыя

Google з’явіўся ў студзені 1996 года як навукова-даследчы праект Лары Пэйджа і Сяргея Брына, якія навучаліся ў Стэнфардскім універсітэце ў Каліфорніі.

Галоўнай асаблівасцю пошукавай сістэмы Google стала выкарыстанне сістэмы PageRank, па якой актуальнасць сайта вызначаецца колькасцю і важнасцю старонак, якія спасылаюцца на гэты сайт. Даменнае імя для Google было зарэгістравана 15 верасня 1997 года, а кампанія была зарэгістраваная 4 верасня 1998 года.[11] [12]

Зноскі

  1. http://www.nasdaq.com/symbol/goog
  2. https://www.google.com/about/company/history/ Праверана 27 верасня 2016.
  3. а б Projekt dvou doktorandů z garáže slaví dvacet let od vzniku. Víte, jak vzniklo jméno Google? — 2018. Праверана 7 верасня 2018.
  4. https://abc.xyz/investor/static/pdf/2021Q1_alphabet_earnings_release.pdf
  5. https://www.engadget.com/2015/10/02/alphabet-do-the-right-thing/
  6. http://www.theage.com.au/news/Busness/Google-closes-A2b-YouTube-deal/2006/11/14/1163266548827.html Праверана 16 жніўня 2016.
  7. https://blog.google/products/devices-services/fitbit-acquisition/
  8. «google» перевод английский-русский. Lingvo.abbyyonline.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  9. How to pronounce Google (англ.). inogolo.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  10. Google - Definition and More from the Free Merriam-Webster Dictionary (англ.). Merriam-Webster, Incorporated. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  11. Brin, Sergey; Page, Lawrence (1998). "The anatomy of a large-scale hypertextual Web search engine" (PDF). Computer Networks and ISDN Systems. 30 (1–7): 107–117. CiteSeerX 10.1.1.115.5930. doi:10.1016/S0169-7552(98)00110-X.
  12. Barroso, L.A.; Dean, J.; Holzle, U. (April 29, 2003). "Web search for a planet: the google cluster architecture". IEEE Micro. 23 (2): 22–28. doi:10.1109/mm.2003.1196112. We believe that the best price/performance tradeoff for our applications comes from fashioning a reliable computing infrastructure from clusters of unreliable commodity PCs.

Спасылкі