Homo naledi

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Homo naledi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Homo naledi Berger et al., 2015


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  47049600
FW  384458

Homo naledi — выкапнёвы від людзей трыбы Hominini. Упершыню рэшткі H. naledi былі знойдзены ў 2013 годзе ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, мясцовасці «Калыска чалавецтва» ў пячоры пад назвай Узыходзячая зорка  (англ.) камандай пад кіраўніцтвам палеаантраполага Лі Бергера з Універсітэта Вітватэрсранда ў ПАР[1][2]. Аднак вынесці з пячоры ўсе рэшткі на той момант было немагчыма з-за размяшчэння костак: уваход у пячору вельмі вузкі, усяго 20 см шырынёй, а косткі знаходзіліся на глыбіні 12 метраў. Па гэтай прычыне на працягу двух гадоў навукоўцы займаліся асцярожным выманнем рэшткаў, і ў верасні 2015 г. выйшла першая навуковая публікацыя ў часопісе eLife[3][4]. Назву гэты від гамінідаў атрымаў дзякуючы пячоры, у якой быў знойдзены: на мове сесота naledi азначае «зорка».

Згаданая група навукоўцаў устанавіла, што Homo naledi, чые парэшткі знойдзены ў аднайменнай пячоры, жылі на Зямлі 236-335 тысяч гадоў назад[5]. Прыкладна ў гэты час (200 тысяч гадоў таму) у Афрыцы з’явіліся Homo sapiens, а ў Еўропе эвалюцыянавалі неандэртальцы (Homo neanderthalensis).

Узрост віду невядомы, але па больш раннім меркаванням (да публікацыі звестак групы Лі Бергера) анатамічная будова Homo naledi дазваляла аднесці яго да першых прадстаўнікоў роду людзей (Homo) узростам каля 3 млн гадоў (2,5—2,8 млн гадоў). Па іншай ацэнцы, Homo naledi жыў 2 млн гадоў таму (±500 тыс. гадоў)[6].

Косткі чэрапа

Па будове і целаскладу H. naledi падобны на папуляцыю невялікіх людзей. Аднак ад іх H. naledi адрозніваецца невялікім аб’емам эндакраніума — базальной часткі чэрапа, што робіць яго падобным да аўстралапітэкаў. Марфалогія чэрапа H. naledi адрозніваецца ад іншых прадстаўнікоў гамінідаў і дастаткова ўнікальная, аднак калі параўноўваць, то будзе больш падобнай на ранніх прадстаўнікоў роду Homo, уключаючы Homo erectus, Homo habilis або Homo rudolfensis. Былі выяўленыя чатыры чэрапы. У двух асобін мужчынскага полу аб'ём мозгу складаў 560 см³, у двух асобін жаночага — 465 см³, што бліжэй да аб'ёму мозгу аўстралапітэка[7]. Лобныя долі нізкія і кароткія, вобласць моўнай зоны Брока дастаткова выпуклая. Моцна развітыя надброўныя валікі, лоб скошаны, на задняй частцы цемянной косткі маецца вуглавы торус, патыліца скарочана і амаль вертыкальная з магутнай знешняй выпукласцю. Слыхавыя адтуліны і соскападобныя адросткі на скроневай костцы маленькія і прымітыўныя. Паднябенне было дробным, але шырокім, падбародачная адтуліна размешчана высока. Зубы маюць маленькія памеры, асабліва маляры. Будова посткраніяльнага шкілета мае мазаічныя рысы. Кісць Homo naledi захоўвае падоўжанасць і прымітыўную выгнутасць фаланг, але мае прагрэсіўную будову прыдалоння і прасунутыя прапорцыі пальцаў. На ступне развіты падоўжны і папярочны зводы. Розныя індывіды гэтай групы мінімальна адрозніваюцца адзін ад аднаго, а значыць яны належаць да аднаго віду[8].

У адказ на крытыку Джэфры Шварца і Ціма Уайта, антраполаг Джон Хоукс зрабіў агульнадаступнымі лічбавыя копіі 91 ўзору Homo naledi у фарматах .stl і .ply, прыдатныя для раздрукоўкі на 3D-прынтарах.

Зноскі

  1. Crowdsourcing digs up an early human species (англ.). Nature (10 лістапада 2015). doi:10.1038/nature.2015.18305. Праверана 11 снежня 2015.
  2. В ЮАР нашли останки неизвестного вида человека (фото) (руск.). Праверана 11 снежня 2015.(руск.)
  3. Berger Lee R, Hawks John, de Ruiter Darryl J; et al. (2015). "Homo naledi, a new species of the genusHomofrom the Dinaledi Chamber, South Africa". eLife. 4. doi:10.7554/eLife.09560. ISSN 2050-084X. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author= (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |DOI= і |doi= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |ISSN= і |issn= specified (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  4. New Species of Human Ancestor Is Found in a South African Cave (англ.). The New York Times (10 лістапада 2015). Праверана 11 снежня 2015.
  5. [1]
  6. Homo naledi may be two million years old (give or take). Nov. 30, 2015
  7. This Face Changes the Human Story. But How?
  8. Наледи выходит на люди. Новый вид раннего Homo преподносит сюрпризы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]