Homo ergaster

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
 Homo ergaster
Homo ergaster.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Homo ergaster Groves & Mazák, 1975

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4454121
FW  83083; 12975

Homo ergaster  (бел.: Чалавек, які працуе) — выкапнёвы від людзей, які ўзнік ў Афрыцы 1,8 млн гадоў таму ў выніку эвалюцыі Homo habilis або Homo rudolfensis[1]. Разглядаецца як прамежкавае звяно паміж аўстралапітэкамі і Homo erectus, часам апісваецца як афрыканскі падвід[2] пітэкантрапаў[3] (лац.: Homo erectus ergaster), аднак усё большая колькасць даследчыкаў схільныя вылучаць іх ад неафрыканскіх прадстаўнікоў чалавечага роду, якія жылі ў прамежку 1,8—1,5 мільёна гадоў назад — час існавання Homo ergaster.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

У 1971 годзе на пясчаным мысе Коабі-Фора на ўсходнім беразе возера Туркана на поўначы Кеніі, Рычард Лікі знайшоў нядрэнна захаваўшуюся ніжнюю сківіцу новага гамініда. Спачатку ўладальніка сківіцы прылічылі да Homo erectus, але пасля больш уважлівага вывучэння ў 1975 годзе новаму гамініду далі іншую назву, — «Homo ergaster». Тут жа быў знойдзены жаночы чэрап KNM-ER 3733. Знаходка ER 3733 у адной страце з аўсталапітэкам (Australopithecus boisei) упершыню аспрэчыла ідэю аб лінейнай эвалюцыі, згодна з якой немагчыма адначасовае існаванне двух эвалюцыйна роднасных відаў (Leakey, 1976).

У 1984 годзе ў Кеніі (возера Рудольф) быў выяўлены добра захаваўшыся (на 80-90 %) шкілет падлетка 9-12 гадоў (па іншым дадзеным[4], 13-14 гадоў), датаваны прыблізна 1,6—1,5 млн. гадоў таму. Знаходку назвалі Турканскі хлопчык (Turkana Boy).

Адметнай асаблівасцю дарослых рэшткаў быў незвычайна высокі рост — 180 см[5] — значна большы, чым у пазнейшых гейдэльбергскіх людзей і неандэртальцаў.

За межамі Афрыкі астанкі Homo ergaster былі выяўленыя таксама ў Італіі (Апулія), куды старажытныя людзі прыйшлі праз Блізкі Усход[6]. Як пераходная форма паміж Homo ergaster і Homo erectus часам разглядаецца і дманісійскі гамінід.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Анатамічна афрыканскія Homo ergaster падобныя да Homo erectus. Адрозненні заключаюцца ў будове чэрапа (больш высокі звод і больш тонкія косткі, слабы патылічны выступ, амаль поўная адсутнасць сагітальнага грэбня), больш лёгкім шкілеце і ў будове твара — бліжэй да сучасных людзей, чым даHomo erectus. Сярэдні аб'ём чэрапа — 880 см³, вагаецца ад 750 да 1250 см³. Рост — 130-170 см Чэрап круглявы, надброўныя дугі моцна развітыя, зубы дробныя, асабліва ў параўнанні з аўстралапітэкамі.

У параўнанні з Чалавекам умелым аб'ём мозгу Homo ergaster прыкметна павялічыўся і складаў у сярэднім 900 см³, а акрамя таго, павялічыліся і яго аддзелы, якія адказваюць за абстрактнае мысленне, у прыватнасці павялічыўся памер лобных доляў. Адначасова з павелічэннем лобных доляў адбывалася і павелічэнне так званай зоны Брока, адказнай за маўленне. Яна, мяркуючы па эндакранам (слепкам з ўнутранай паверхні чэрапа) у Homo habilis, была ўжо больш развітай у параўнанні з Чалавекам умелым. І, магчыма, Homo ergaster валодаў ужо зачаткамі маўлення.

Пераход ад найстаражытных людзей (Homo habilis, Homo rudolfensis) да Homo ergaster быў найважнейшым якасным скачком у эвалюцыі гамінідаў. Справа тут не толькі ў некалькі большым аб'ёме мозгу. Магчыма, менавіта Homo ergaster з'яўляецца «аўтарам» двух найважнейшых вынаходак: двухбаковавострага рубіла (адносяць да ашэльскага тыпу), якое па форме нагадвае ікол драпежнага звера (H. habilis карысталіся толькі абабітай галькай з адзіным рэжучым краем) і выкарыстання агню (найстаражытнейшыя вогнішчы, выяўленыя ў Афрыцы, маюць узрост больш за 1 млн гадоў). Зрэшты, не выключана, што гэтыя вынаходкі былі зроблены не эргастэрамі, а іх прамымі нашчадкамі — раннімі прадстаўнікамі H. erectus. Несумненна, зрэшты, што пры пераходзе ад H. habilis/H. rudolfensis адбылося дзве важныя змены:

  1. Рэзка павялічыліся памеры цела. Гэта звязваюць непасрэдна з другім змяненнем, а менавіта:
  2. Узрасла доля жывёльнай ежы ў рацыёне. Традыцыйна гэта тлумачылі тым, што H. ergaster навучыўся больш эфектыўна паляваць на буйную і сярэднюю дзічыну. У апошні час, аднак, прыводзяцца аргументы на карысць таго, што H. ergaster быў усё-ткі трупаедам і проста навучыўся больш эфектыўна канкураваць з іншымі трупаедамі.

Зноскі

Ссылки[правіць | правіць зыходнік]