Australopithecus anamensis

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Australopithecus anamensis
Australopithecus anamensis bone (University of Zurich).JPG
Фрагмент плечавай косткі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Australopithecus anamensis Leakey, Feibel, McDougal et Walker, 1995

Сінонімы
? Meganthropus africanus Weinert, 1950
Раён знаходак

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4454135
FW  83057

Australopithecus anamensis — выкапнёвы від роду аўстралапітэкаў, які жыў ва Усходняй Афрыцы каля 4 мільёнаў гадоў таму. Гэта найбольш старажытны з відаў аўстралапітэкаў, вядомых навуцы.

Гісторыя вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

Выкапнёвыя рэшткі прадстаўнікоў гэтага віду былі знойдзены яшчэ ў 1965 годзе ў месцазнаходжанні Канапоі на паўднёвым узбярэжжы возера Рудольф (цяпер возера Туркана) у Кеніі, дзе экспедыцыя з Гарвардскага універсітэта пад кіраўніцтвам Браяна Патэрсана выявіла фрагмент плечавай косткі.

У 1994 годзе новая група даслечыкаў пад кіраўніцтвам М. Лікі аднавіла пошукі ў Канапоі, а таксама ў месцазнаходжанні Алія Бі на ўсходнім беразе возера Туркана. У ходзе раскопак былі выяўленыя фрагменты костак больш чым 20 асобін. Геалагічны ўзрост знаходак вызначаўся як інтэрвал ад 3,9 да 4,2 мільёнаў гадоў. На аснове знойдзеных матэрыялаў ў 1995 годзе быў апісаны новы від аўстралапітэкаў Australopithecus anamensis ( Leakey, Feibel, McDougal et Walker, 1995).

У наступныя гады ў тым жа месцазнаходжанні былі знойдзены новыя астанкі прадстаўнікоў гэтага віду.

Магчыма, да дадзенага віда адносяцца і зубы, знойдзеныя ў 1989 годзе ў месцазнаходжанні Фіджыж (Fejej) у паўднёвай Эфіопіі на паўночным беразе возера Туркана ў адкладах узростам 4-4,2 мільёна гадоў, а таксама фрагмент верхняй сківіцы невыразнага геалагічнага ўзросту з ракі Гарус у Танзаніі , знойдзены ў 1939 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вишняцкий Л. Б. Введение в преисторию. Проблемы антропогенеза и становления культуры. Курс лекций. — 2-е изд. — Кишинёв: Высшая Антропологическая школа, 2005. — 396 с.
  • Вишняцкий Л. Б. История одной случайности. — Фрязино: Век 2, 2005. — 240 с. — 2500 экз.
  • Дробышевский С. В. Предшественники. Предки? Австралопитеки. «Ранние Homo». — 3-е изд. — ЛКИ, 2012. — 208 с.