Перайсці да зместу

Дакудава 2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дакудава (Лідскі павет))
Вёска
Дакудава 2
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 229 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовыя індэксы
231313
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236854025
Дакудава 2 на карце Беларусі ±
Дакудава 2 (Беларусь)
Дакудава 2
Дакудава 2 (Гродзенская вобласць)
Дакудава 2

Даку́дава 2[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Нёман. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 770 чал. (1995). Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Ліды.

Першы пісьмовы ўспамін пра Дакудава датуецца 1392, калі князь Карыбут Альгердавіч запатрабаваў у вялікага князя Вітаўта вярнуць яму Ліду. Каля паселішча адбылася бітва паміж іхнымі войскамі. Адпаведная вытрымка з Віленскай хронікі:

" Князь Корбут Олгирдович начя в непослушонстве быти у великого князя Витовта. и начат збирати вои свои, и поиде противу. Князь же великий Витовт посла вои свои Василя Беренковича и Кгнивила противу ему, и ступишася вои на место на Недокудовь, и побежени быша вои князя Корбута, и почата бити, и побито их много. Сам же князь.. Корбут бежи в Новьгородок и ополчися, ту же бе и княгини его и дети. Князь же великий Витовт сбра вои и сам пойде к Новогродку и Новогродок озма и князя Корбута и княгиню его и дети е княцтво посла. "

Пад 1436 Дакудава згадваецца як вёска, уладанне Кучукоў. У пач. XVI ст. мясцінай валодалі Юшкі. Каля 1513 паводле тэстаменту Барбары Кішчанкі маёнтак Дакудава атрымаў яе муж, гарадзенскі староста Юрый Радзівіл «Геркулес». Каля 1533 тут збудавалі касцёл. У 1669 паселішча атрымала статус мястэчка. У XVIIXVIII стст. дзейнічаў кальвінскі збор. Станам на 1763 — 37 двароў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дакудава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Мясціна знаходзілася ва ўладанні Радзівілаў, пазней Вітгенштэйнаў. Станам на 1809 тут было 34 двары, дзейнічала грэка-каталіцкая царква. На 1886 — 28 двароў, царква, школа, карчма. У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка займалі нямецкія войскі, у 19191920 — бальшавікі, польскае войска.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дакудава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства.

У 1939 Дакудава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Лідскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 153 двары, на 1995 — 334.

У 2013 годзе Дакудаўскі сельсавет быў скасаваны, і Дакудава 2 увайшло ў склад Траццякоўскага сельсавета[2].

  • XIX стагоддзе: 1886 — 316 чал. у мястэчку Дакудава і 119 чал. у фальварку Дакудава[3]; 1886 — 378 чал.; 1897 — 781 чал. у вёсцы Дакудава, у тым ліку несупынна пражывалі 771 чал. (375 муж. і 396 жан.) і 571 чал. у сяле Дакудава, у тым ліку несупынна пражывалі 543 чал. (261 муж. і 282 жан.)[4]
  • XX стагоддзе: 1901 — 566 чал.; 1970 — 375 чал.; 1995 — 770 чал.[5].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Дакудаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клуб, бібліятэка, пошта.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Dokudowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881.. — S. 94.
  4. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  5. Валерый Шаблюк. Дакудава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 195.