Дзьюла Караі
Дзьюла Караі Gyula Károlyi | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
24 жніўня 1931 — 1 кастрычніка 1932 | |||
Папярэднік | Іштван Бетлен | ||
Пераемнік | Дзьюла Гёмбёш | ||
| |||
5 мая 1919 — 12 ліпеня 1919 | |||
Пераемнік | Дзежцы Патанцьюш-Абрахам | ||
Партыя | Адзінствы | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | эканаміст, палітык, дыпламат | ||
Член у | |||
Нараджэнне | 7 мая 1871
| ||
Смерць | 23 красавіка 1947 (75 гадоў) | ||
Дзью́ла Ка́раі, граф Надзькарай (варыянт напісання прозвішча — Каральі; венг.: венг.: Károlyi Gyula; 7 мая 1871, Ньірбакта (суч. Бакталарантхаза), Аўстра-Венгрыя, Аўстра-Венгрыя — 23 красавіка 1947, Будапешт, Другая Венгерская Рэспубліка) — венгерскі палітык, прэм’ер-міністр антысавецкага ўрада ў 1919 годзе і Каралеўства Венгрыі ў 1931-32 гг.
Нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і Караі, яго бацькам быў спікер Палаты магнатаў. Вучыўся на юрыдычным факультэце Будапешцкага ўніверсітэта, а таксама ва ўніверсітэтах Берліна і Бона. Пасля завяршэння вучобы некаторы час засядаў у Палаце магнатаў, а затым заняўся сельскай гаспадаркай у сямейных уладаннях у камітаце Арад[en]. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны пайшоў на фронт, дзе быў лейтэнантам венгерскіх гусар.
У 1918 годзе Венгрыя была абвешчана рэспублікай і выйшла з вайны. Першым яе прэзідэнтам стаў стрыечны брат Дзьюлы — Міхай Караі. Пасля стварэння ў 1919 годзе Венгерскай Савецкай Рэспублікі граф Караі паспрабаваў сфарміраваць антысавецкі ўрад у камітаце Арад, які часткова размяшчаўся ў Трансільваніі, і «навёў масты» з Антыбальшавіцкім Камітэтам Іштвана Бетлена ў Вене. У маі 1919 года Арад акупавалі румынскія войскі. Дзьюла Караі і частка яго міністраў былі інтэрнаваны, а па выхадзе на свабоду перабраліся ў Сегед. Дзякуючы Караі, Сегед стаў адным з галоўных цэнтраў барацьбы з ВСР; на пасаду ваеннага міністра быў запрошаны адмірал Міклаш Хорці, які ў кароткія тэрміны сфарміраваў Нацыянальную армію. Хорці і Караі сталі сябрамі.
У маі-ліпені 1919 года Дзьюла Караі быў прэм’ер-міністрам альтэрнатыўнага ўрада. У 1920-я гады Караі часова адышоў ад палітыкі і займаўся сельскай гаспадаркай на паўночным усходзе Венгрыі — у камітатах Сабальч[en] і Сатмар[en]. У 1927 годзе стаў членам адноўленай годам раней Палаты магнатаў.
Новы этап дзяржаўнай кар’еры Караі быў звязаны з Вялікай дэпрэсіяй, якая цяжка адбілася на эканоміцы краіны. У 1930—31 гадах Дзьюла Караі быў міністрам замежных спраў у кабінеце Іштвана Бетлена і ў сакавіку 1931 года наведаў з афіцыйным візітам Італію, вёў перамовы з Беніта Мусаліні. У жніўні 1931 года Бетлен сышоў у адстаўку, і Міклаш Хорці прызначыў Караі новым прэм’ер-міністрам.
Пасля таго, як 13 верасня 1931 года маньяк Сільвестр Матушка арганізаваў сход з рэек Венскага экспрэса з віядука каля Будапешта, Караі ўвёў ваеннае становішча, абвінаваціў у катастрофе камуністаў і пачаў кампанію па барацьбе з апазіцыяй. У ліпені 1932 года быў раскрыты ЦК Венгерскай камуністычнай партыі[1]. Пасля арышту яго членаў быў праведзены паказальны працэс, і двое лідараў ВКП — Імрэ Шалаі і Шандар Фюрст — былі пакараны смерцю, а Камуністычная партыя была яшчэ больш саслаблена.
Імкнучыся стабілізаваць фінансавае становішча краіны, Караі пайшоў на скарачэнне дзяржаўных расходаў (былі зніжаны расходы на сацыяльнае страхаванне і зарплаты дзяржслужачым) і павелічэнне падаткаў. Тым часам, у 1932 годзе беспрацоўе складала 60 % сярод прамысловых і сельскагаспадарчых рабочых, а сітуацыя ў эканоміцы заставалася цяжкай[2]. Усе гэтыя меры прадвызначылі непапулярнасць Караі, і ў верасні 1932 года ён сышоў у адстаўку.
Пасля Караі практычна сышоў з вялікай палітыкі. У 1936 годзе быў прызначаны тайным саветнікам. У гады Другой сусветнай вайны Дзьюла Караі падтрымліваў палітычную лінію Міклаша Калаі. Сканаў граф Дзьюла Караі ў 1947 годзе ў Будапешце.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Нарадзіліся 7 мая
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Аўстра-Венгрыі
- Памерлі 23 красавіка
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Будапешце
- Асобы
- Нарадзіліся ў медзье Сабальч-Сатмар-Берэг
- Нарадзіліся ў Транслейтаніі
- Прэм’ер-міністры Венгрыі
- Міністры замежных спраў Венгрыі
- Род Караі
- Графы Венгрыі
- Гісторыя Венгрыі
- Гісторыя Трансільваніі