Дзьюла Пейдль
Дзьюла Пейдль | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1 — 6 жніўня 1919 | |||
Папярэднік | Шандар Гарбаі | ||
Пераемнік | Іштван Фрыдрых (як прэм'ер-міністр Венгрыі пад румынскай акупацыяй) | ||
Партыя | |||
Дзейнасць | эканаміст, палітык, прафсаюзны дзеяч, журналіст | ||
Нараджэнне | 4 красавіка 1873 | ||
Смерць | 22 студзеня 1943 (69 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дзьюла Пейдль (венг.: Peidl Gyula; 4 красавіка 1873 — 22 студзеня 1943, Будапешт) — венгерскі прафсаюзны дзеяч і палітык-сацыяліст. У апошнія дні існавання Венгерскай Савецкай Рэспублікі у 1919 годзе займаў пасады прэм’ер-міністра і выконваў абавязкі главы дзяржавы.
На працягу 6 дзён існавання свайго ўрада спрабаваў ліквідаваць шкоду, нанесеную Венгрыі кіраваннем камуністаў. Па меры прасоўвання румынскіх войскаў да Будапешта ён пачаў адмяняць непапулярныя дэкрэты і пастановы камуністычнага ўрада, аднавіў прыватную ўласнасць, закрыў рэвалюцыйныя трыбуналы і распусціў Чырвоную гвардыю.
6 жніўня 1919 года яго ўрад быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту. Пейдль адправіўся ў выгнанне ў Аўстрыю, аднак ужо ў 1921 годзе вярнуўся ў Венгрыю і аднавіў палітычную і прафсаюзную дзейнасць. У 1922—1931 гадах узначальваў сацыял-дэмакратычную фракцыю ў венгерскім парламенце.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзьюла Пейдль