Іштван Бетлен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іштван Бетлен
István Bethlen
Іштван Бетлен
сцяг
прэм'ер-міністр Каралеўства Венгрыі
14 красавіка 1921 — 24 жніўня 1931
Папярэднік: Пал Тэлекі
Пераемнік: Дзьюла Караі
 
Партыя: адзінствы
Адукацыя: Theresianum[d]
Будапешцкі ўніверсітэт
Q25457344?
Дзейнасць: эканаміст, палітык, дыпламат, пісьменнік-дакументаліст
Нараджэнне: 8 кастрычніка 1874(1874-10-08)
Герньесег, Трансільванія, Аўстра-Венгрыя
Смерць: 5 кастрычніка 1946(1946-10-05) (71 год)
Масква, СССР
Пахаванне: Керэпешы[d]

І́штван Бе́тлен, граф Бетлен (венг.: венг.: Bethlen István [ˈbɛtlɛn ˈiʃtvaːn]; 8 кастрычніка 1874, Герньесег, Трансільванія, Аўстра-Венгрыя (суч. Гарнешці, жудзец Мурэш, Румынія) — 5 кастрычніка 1946, Масква, СССР) — венгерскі палітык, прэм'ер-міністр Каралеўства Венгрыі ў 1921-31.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іштван Бетлен нарадзіўся ў арыстакратычнай сям'і ў Трансільваніі. У 1901 годзе быў упершыню выбраны ў парламент. Падчас Парыжскай мірнай канферэнцыі знаходзіўся ў складзе венгерскай дэлегацыі; пасля абвяшчэння Венгерскай Савецкай Рэспублікі ў 1919 годзе вярнуўся ў Венгрыю і быў адным з лідараў антысавецкага ўрада, які размясціўся ў Сегедзе, нароўні з Міклашам Хорці. Пасля ліквідацыі ВСР вярнуўся ў парламент.

14 красавіка 1921 года Бетлен быў прызначаны прэм'ер-міністрам па ўказу рэгента Міклаша Хорці. Новы кабінет карыстаўся падтрымкай створанай самім Бетленам кансерватыўнай Партыі нацыянальнага адзінства. У 1921 годзе таксама некаторы час быў выконваючым абавязкі міністра фінансаў, а ў 1924 годзе — міністра замежных спраў.

Важным знешнепалітычным дасягненнем Бетлена стала ўступленне Венгрыі ў Лігу Нацый 18 верасня 1922 года. У 1927 годзе быў заключаны дагавор аб дружбе з Італіяй, які сімвалізаваў выхад Венгрыі са знешнепалітычнай ізаляцыі. Кабінет Бетлена таксама спрабаваў дамагчыся перагляду Трыянонскага дагавора, аднак яму гэта не ўдалося.

Унутры краіны ўрад Бетлена праводзіў кансерватыўны аўтарытарны курс, але пры гэтым большасць рэальных рычагоў улады знаходзіліся ў Міклаша Хорці. У 1922 годзе насельніцтву былі ўрэзаны выбарчыя правы: выбарчае права захавалася ў поўным аб'ёме для 38 % грамадзян; акрамя таго, было адменена тайнае галасаванне[1]. Эканамічнае становішча краіны ў гады прэм'ерства Бетлена заставалася цяжкім: прамысловая вытворчасць наблізілася да даваеннага ўзроўню толькі ў 1927-28 гадах[1]. Пасля пачатку Вялікай дэпрэсіі эканамічны стан Венгрыі пагоршыўся. У краіне значна вырасла беспрацоўе (у 1932 годзе яно складала 60 % сярод прамысловых і сельскагаспадарчых рабочых[2]), і 24 жніўня 1931 года Бетлен сышоў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра.

Бетлен практычна адышоў ад вялікай палітыкі, хоць у сярэдзіне 30-х быў адным з галоўных крытыкаў курсу Дзьюлы Гёмбёша з боку ўмераных кансерватараў. У 1936 годзе Бетлен быў прызначаны тайным саветнікам; ён выступаў супраць збліжэння Венгрыі з Германіяй, а ў канцы Другой сусветнай вайны спрабаваў заключыць сепаратны мір з Англіяй і ЗША. У красавіку 1945 года Бетлен быў узяты ў палон савецкімі войскамі і 5 кастрычніка 1946 года памёр у Маскве ў няволі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Всемирная история, в 10 тт. Т. 9. — Москва, 1962. — С. 89
  2. Всемирная история, в 10 тт. Т. 9. — Москва, 1962. — С. 215

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]