Енё Фок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Енё Фок
Jenő Fock 1972.jpg
 
Партыя: Венгерская камуністычная партыя і Венгерская сацыялістычная рабочая партыя
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 17 мая 1916(1916-05-17)
Смерць: 22 мая 2001(2001-05-22) (85 гадоў)
 
Узнагароды:

Енё Фок (венг.: Fock Jenő; 17 мая 1916, Будапешт — 22 мая 2001) — партыйны і дзяржаўны дзеяч Венгрыі, прэм'ер-міністр Венгрыі ў 1967—1975 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1932 годзе ўступіў у шэрагі камуністычнай партыі. За камуністычную дзейнасць у гады Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў зняволенні з 1940 па 1943 год.

Пасля ўтварэння Венгерскай народнай рэспублікі ў 1952—1954 гадах займаў пасаду міністра металургіі. У 1957 годзе стаў сакратаром ЦК Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі, а ў 1961 годзе віцэ-прэм'ерам. З 1957 па 1980 год, ён таксама з'яўляўся членам Палітбюро ЦК ВСРП.

14 красавіка 1967 г. ён стаў пераемнікам Дзьюла Калана на пасадзе прэм'ер-міністра. Падчас свайго знаходжання на пасадзе, ён дарэмна спрабаваў ўвесці ў эканоміку некаторыя рынкавыя элементы. Аднак гэтыя спробы не ўвянчаліся поспехам, так як гэтаму супрацьдзейнічалі члены Варшаўскага дагавора і СЭВ. У выніку Фок 15 мая 1975 года падаў у адстаўку ў карысць Дзьёрдя Лазара.

У 1945—1947, 1958—1967 і 1971—1985 гадах быў дэпутатам Нацыянальнага Сходу Венгрыі. Пазней, ён быў прэзідэнтам Асацыяцыі тэхнічных і прафесійных таварыстваў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]