Ферэнц Мюніх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ферэнц Мюніх
венг.: Ferenc Münnich
Ферэнц Мюніх
сцяг
Старшыня Савета Міністраў ВНР (Венгерскага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада)
28 студзеня 1958 — 13 верасня 1961
Прэзідэнт: Іштван Добі
Папярэднік: Янаш Кадар
Пераемнік: Янаш Кадар
сцяг
Міністр абароны Венгерскай Народнай Рэспублікі
12 лістапада 1956 — 1 мая 1957
Папярэднік: Пал Малетэр
Пераемнік: Геза Рэвес
 
Партыя: Венгерская камуністычная партыя і Венгерская сацыялістычная рабочая партыя
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 18 лістапада 1886(1886-11-18)
Шарыгееш, Аўстра-Венгрыя
Смерць: 29 лістапада 1967(1967-11-29) (81 год)
Будапешт, ВНР
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна  —  1965 Ордэн Леніна  —  1967

Фе́рэнц Мю́ніх (венг.: Münnich Ferenc; 18 лістапада 1886, Шарыгееш[hu] — 29 лістапада 1967, Будапешт) — венгерскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета Міністраў Венгерскай Народнай Рэспублікі (1958—1961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1914 прызваны ў аўстра-венгерскую армію. У 1915 годзе узяты ў палон рускімі войскамі.

Знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных у Томску, дзе ў 1917 годзе ўступіў у РКП (б).

У 1917 годзе Мюніх быў адным з арганізатараў венгерскай групы Расійскай камуністычнай партыі. Стварыў у Пермі інтэрнацыянальны атрад з венграў. Разам з часткамі Чырвонай Арміі змагаўся на Урале супраць белых.

У лістападзе 1918 года ён вярнуўся на радзіму. Пасля таго як 21 сакавіка 1919 года ў Венгрыі абвясцілі Савецкую ўладу, Ферэнц Мюніх прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Венгерскай Чырвонай Арміі і Чырвонай міліцыі.

Пасля падзення пралетарскай дыктатуры эміграваў у Аўстрыю, затым быў у Чэхаславакіі і Германіі, дзе вёў рэвалюцыйную работу сярод працоўных. У 19221936 гадах — на кіруючай гаспадарчай працы ў СССР.

Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне у Іспаніі 19361939 гадоў. Быў камісарам батальёна Ракашы 13-й інтэрнацыянальнай брыгады.

У Вялікую Айчынную вайну ў шэрагах Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях пад Сталінградам.

Пасля 1945 года ў Венгрыі. Быў прызначаны начальнікам паліцыі Будапешт а. У 19491951 — пасланнік ВНР у Фінляндыі, у 19511954 — пасол у Балгарыі. У верасні 1954 — жніўні 1956 — пасол у СССР. У жніўні—лістападзе 1956 — пасол у Югаславіі.

У пачатку лістапада 1956 г., у перыяд барацьбы супраць паўстання ў Венгрыі ўдзельнічаў у стварэнні Венгерскага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада. У 1956 — міністр унутраных спраў ВНР. У лютым 1957 — студзені 1958 — міністр абароны ВНР. У 1958—1961 гадах — старшыня Савета Міністраў Венгерскай народнай рэспублікі.

У 19571965 — член Палітбюро ЦК ВСРП.

Імем Мюніха названая вуліца ў Томску. Намаляваны на венгерскай паштовай марцы 1986 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]