Завідчыцкі сельсавет
Завідчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Пінскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Завідчыцы |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 17 красавіка 1959 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 18 кастрычніка 1960 |
Заві́дчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Завідчыцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў склад новаўтворанага Вулькаўскага сельсавета[1].
17 красавіка 1959 года цэнтр Вулькаўскага сельсавета Пінскага раёна перанесены ў вёску Завідчыцы, сельсавет перайменаваны ў Завідчыцкі, вёскі Вялікія Дзіковічы, Жыдча, Малая Вулька, Стайкі, Хойна перададзены ў склад Невельскага сельсавета[2]. 22 снежня 1959 года вёскі Вялікая Вулька, Жытнавічы і Ізін перададзены ў склад Малоткавіцкага сельсавета[3]. 18 кастрычніка 1960 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Плешчыцкага сельсавета[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.